Красво́рдгульня-загадка’ (ТСБМ). Англ. cross‑word (там жа, 2, 724). Запазычанне праз рускую мову (Шанскі, 2, 8, 409).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пеньгульня з манетамі, якімі б’юць аб сцяну’ (Ваўр.). Ад прыпя́ць ’дацягнуцца пядзяй да чужой манеты’, гл. пяць, пну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́шак ‘картачная гульня’ (Мальдзіс, Як жылі нашы продкі. Мінск, 2009, 186). Параўн. польск. tryszak ‘тс’, іншая назва srtaszak. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гольф, ‑а, м.

1. Распаўсюджаная ў Англіі гульня ў мяч, які стараюцца загнаць у ямку спецыяльнай палкай найменшай колькасцю Удараў.

2. толькі мн. (го́льфы, ‑аў). Кароткія штаны, якія зашпільваюцца пад каленам.

3. звычайна мн. (го́льфы, ‑аў). Панчохі да калена.

[Англ. golf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апана́с, пана́сгульня ў жмуркі’, ’той, хто жмурыць’ (Нас.). Укр. панас ’тс’. Сучасная асацыяцыя з уласным імем, магчыма, другасная. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нцік: гульня ў трэнцік (завостраны колік) або ў ножык (жлоб., БНТ, Гульні). Няясна, магчыма, ад прэ́нцік ‘завостраная палачка’, гл. прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нка1гульня ў карты’ (Бяльк., ТС). Укр. льв. три́нка ‘тры тузы’, рус. тринка ‘картачная гульня’, польск. trynka ‘тройка (у картах) — тры тузы, тры козыры’. Да тры, гл. Брукнер, 578; мажліва суаднесці з аргат. трын ‘тры’ (< цыг. tin ‘тс’).

Тры́нка2 ‘пра худую жанчыну’: худая як трынка (ТС). Няясна. Магчыма, да тры́на (гл.) у выніку пераносу значэння: ‘сухая, тонкая кастрыца’ > ‘сухая, худая жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́глігульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных слупкоў’ (ТСБМ). Праз рус. кегли з ням. Kegel ’кегель, конус’ (Фасмер, 2, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́балкі ‘тонкія ногі’ (стаўб., З нар. сл.). Параўн. рус. дан. стри́балкагульня, вяровачка для скакання’. Вытворнае ад стрыба́ць ‘скакаць’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёк1 ’розум, развага’, ’косны мозг’ (ТСБМ, Нас., Шат., Грыг., Янк. БП, Сцяшк., Гарэц., Бяльк., Ян.). Да клёк2 (гл.) семантычны пераход: ’жыццёвая сіла’ > ’розум’.

Клёк2 ’жыццёвая сіла, сокі, клейкасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Мядзв., Мат. Гом., З нар. сл., Ян.), ’расол ад селядцоў’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). У гэтым значэнні слова трэба разглядаць як кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове крак (гл. кракавіна) і клей2 (гл.). Параўн. бел. кракавіна ’жабурынне’, польск. klej ’тс’, рус. клёк ’тс’. Параўн. таксама Грынавецкене і інш. LKK, 16, 170.

Клёк3 ’дзіцячая гульня, палачка’ (Мат. Гом., Сцяц., Нар. словатв., Ян.). Укр. кльок ’дзіцячая гульня «свінка»’, рус. клёкгульня ў гарадкі’, клёка ’драўляны брусок для гэтай гульні’. ЕСУМ (2, 471) сцвярджае генетычную сувязь з клюк ’дзіцячая гульня, драўляны гак’. Гл. клюка.

Клёк4 выкл.-дзеясл. форма: «Нам клёк у грудз[e]: здагадаліса…» (Янк. II). Гукапераймальнае. Параўн. ст.-рус. клекати ’біцца (пра сэрца)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)