уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.
Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.
Нанесці ў.
У. электрычнага току.
2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.
У. гадзінніка.
У. грому.
3. перан. Імклівы напад, атака.
Флангавы ў.
Штыкавы ў.
4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.
Перажыць нечаканы ў.
У. лёсу.
5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.
Апаплексічны ў.
6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.
◊
Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.
Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
правадні́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе або перадае электрычны ток, гук, цяпло.
Вада — цудоўны п. гуку.
2. перан. Перадатчык, пасрэднік у распаўсюджванні чаго-н.
Радыё — п. інфармацыі.
|| прым. правадніко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трупце́ць, ‑ціць; незак.
Разм. Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснутую пасуду). — Моцная [міска], — сказала Парфеніха, — не трупціць. Баранавых. / у перан. ужыв. Кірэй падышоў да брата, страсянуў яго руку, прытуліў да сябе і моцна пастукаў яго па плячах, нібы прабуючы на слых, які гук выдае яго цела — Ці здаровае, ці не трупціць. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчоўк,
1. ‑у, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога‑н. механізма і пад. Пад дахам, пачуўся кароткі металічны шчоўк — надта знаёмы гук аўтаматнага затвора, які адцягваюць на баявы ўзвод. Быкаў.
2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць. Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́жыца, ‑ы, ж.
Назва апошняй літары (у) царкоўнаславянскай і старажытнарускай азбукі, якая абазначала гук «і».
•••
Прапісаць іжыцу каму гл. прапісаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сугу́к ’зычны гук’ (Станк.). Як лінгвістычны тэрмін калька т. зв. культурных еўрапейскіх тэрмінаў, параўн. чэш. souhlaska, макед. согласка і пад., у аснове якіх лац. consonāns ’тс’ (Сной₂, 680); варыянт зычны або сугалосны гук (зык) ’тс’ (Некр. і Байк.) калькуе рус. согла́сный звук, у сцягненай форме параўн. славен. soglasnik, серб.-харв. сугласник ’тс’ (ESSJ SG, 1, 240). Да су- і гук, да семантыкі параўн. сугу́чны ’калі гук да гуку пасуе’ (Варл.), г. зн. ’які вымаўляецца разам з галосным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пляск, ‑у, м.
Разм.
1. Гук, які атрымліваецца пры ўдары чым‑н. па вадзе або вады аб што‑н. Праз момант пачуўся глухі пляск вады. Колас.
2. Гук, які атрымліваецца пры ўдары далоні аб далонь або далонню па чым‑н. Вечар. Тэатр. Далоняў пляск. Дудар. Марш заканчваецца гучным пляскам далоні па стале. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бзы́каць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі. Сачанка. // Пра падобныя гукі, якія ўтвараюцца пры палёце куль, пра гук верацяна, круцёлкі і пад. Над хлопцамі паблізу бзыкалі кулі. Мележ. Пад роўнае сынава чытанне бзыкала звонка ў руках у Агапы лёгкае верацяно. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п, нескл., н.
1. Семнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «пэ». Вялікае П.
2. Глухі, губна-губны, выбухны зычны гук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бом, выкл.
Разм. Слова, якое перадае гук звону або падобны на яго. — Бом, бом, — на нізкай ноце біў адзін звон. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)