наму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Многа, доўга памучыць каго‑н., прынесці многа мук, гора. [Крушына:] — З прастрэленымі нагамі прамучыўся я ўсю вайну і цётку Зосю намучыў. Жычка. // Вельмі стаміць. [Саўка:] — Но, цягніся.. Намучыў ты мяне сёння. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юдо́ль, ‑і, ж.

Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі і смуткам. [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́гла ’смерць’ (эўфемізм) (брэсц., Нар. лекс.), ’згуба, смерць; бяда, гора’ (ТС), параўн. таксама: нагла яго ведае (Сцяц.). Вынік семантычнай кандэнсацыі ўстойлівага спалучэння; нагла(я) смерць ’раптоўная, неспадзяваная смерць’ > нагла ’тс’, параўн. суфіксальнае ўтварэнне нагельніца ’тс’ (гл.) і спалучэнне нага́льная смерць: нагальная смерць бацькі (Гартны), гл. нагальны, наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́рны1 ’гаротны, сумны’ (БРС). Гэта слова ў такім значэнні не сустракаецца ў іншых слав. мовах. Яго няма ў аглядзе Трубачова (Эт. сл., 7, 57–58), дзе разглядаецца матэрыял усіх слав. моў. Таму можна думаць, што гэта самастойнае ўтварэнне на бел. глебе ад го́ра (< прасл. *gorʼeгора, бяда і да т. п.’).

Го́рны2 ’фанабэрысты, выхвальны’, ’прыгожанькі, прыгожы’ (КЭС). Рус. дыял. гордно́й, го́рдный ’горды’, горно́й, го́рный ’тс’, польск. garny ’горды, пераборлівы’, серб.-харв. гр́дан, гр̑дан (у розных значэннях) і г. д. Прасл. *gъrdьnъjь, якое з’яўляецца вытворным пры дапамозе прыметнікавага суфікса *‑ьnъ ад прасл. прыметніка *gъrdъ. У бел. мове (як і некаторых іншых слав.) адбылося спрашчэнне кансанантнай групы ‑рдн‑ > ‑рн‑. Агляд форм, семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непазбы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, які не праходзіць, ад якога цяжка пазбавіцца. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум. Дуброўскі. Якое гэта непазбыўнае гора, калі, падначаленая волі бацькоў, дзяўчына ахвяруе сваім каханнем! Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны. Непамернае гора. Непамерны цяжар. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю. Чарот. Вёску падпалілі немцы за супраціўленне сялян цяжкім непамерным падаткам і кантрыбуцыям. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гара́ ж.

1. в разн. знач. гора́;

сне́жная г. — сне́жная гора́;

го́ры кніг — го́ры книг;

жыць у гара́х — жить в гора́х;

2. черда́к м.;

як г. з плячэ́й — как гора́ с плеч;

не за гара́мі — не за гора́ми;

стая́ць гаро́ю — стоя́ть горо́й;

го́ры варо́чаць — го́ры воро́чать;

го́ры перавярну́ць (звярну́ць, зру́шыць) — го́ры свороти́ть;

як на каме́нную гару́ (апіра́цца) — как на ка́менную го́ру (опира́ться);

абяца́ць залаты́я го́ры — обеща́ть (сули́ть) золоты́е го́ры;

г. нарадзі́ла мышпогов. гора́ родила́ мышь;

сла́вен бу́бен за гара́міпогов. сла́вны бу́бны за гора́ми;

ты на гару́, чорт за нагу́погов. ты на́ гору, чёрт за́ ногу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свёкар, ‑кра, м.

Бацька мужа. Убачыла [Аксана] чужыя радасць і гора — успомніла сваё: забітага немцамі свёкра, мужа, які невядома дзе цяпер. Шамякін. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)