прыберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; зак., што.

Зберагчы, захаваць да якога‑н. выпадку, на запас. Прыберагчы грошы. □ [Гаспадыня:] — Вось, як пакінуў, так і ёсць... Прасіў прыберагчы ўсё гэта... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тухтаць ‘пакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рь ‘заўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да вымахаць.

2. чым. Разм. Махаць то ў адзін то ў другі бок; размахваць. Васіль злосна скрыгітаў зубамі і вымахваў рукою ў паветры. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглабі́на, ‑ы, ж.

Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблаву́хі, ‑ая, ‑ае.

1. З абвіслымі вушамі. [Люба] не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. Гартны.

2. перан. Разм. Някемлівы, няспрытны (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазвіне́ць, ‑ніць; зак.

Пачаць звінець. // Стварыць звінячы гук; празвінець. Чыясьці рука праламала шыбу, і шкло зазвінела срэбраным гукам. Гартны. Першага верасня над дахам школы ўзвіўся чырвоны сцяг, упершыню зазвінеў званок. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Праверыць што‑н. па якіх‑н. даных, зрабіць даведку. Пару разоў ён зверыўся па гадзінніку, пэўна мяркуючы расцягнуць зборы да гудка. Гартны.

2. Разм. Зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярцві́ць, ‑влю, ‑віш, ‑віць; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць жыцця, губіць.

2. перан. Разм. Рабіць пустынным, змярцвелым. У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мярцвіла ўсе праявы будзённага жыцця. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́нскі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і паганы (у 1 знач.). — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот. Гартны.

2. Уст. Нехрысціянскі, якой‑н. іншай веры. Паганскія багі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгнята́льнік, ‑а, м.

Той, хто прыгнятае; эксплуататар. Падобныя катлоўскім здарэнні казалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам. Гартны. — Мы вельмі добра памятаем сваіх прыгнятальнікаў, — гаварыў таварыш Кубяк. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)