Кунту́шверхняя вопратка’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Грыг.). Ст.-бел. кунтушъ ’тс’ (з 1663 г.) запазычана з польск. kuntusz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абарлю́хта ’фрамуга’ (Сцяц.); обэрлюхтверхняя рама акна, якая адчыняецца як фортачка’ < польск. oberluft ’тс’ < ням. Oberluft ’тс’ і ’верхняе паветра’ (Дарашэўскі, V, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лоб, ілба і (пасля галосных) лба, мн. ілбы́ і (пасля галосных) лбы, ілбо́ў (лбоў), м.

Верхняя надвочная частка твару чалавека або морды жывёлы.

Адкрыты л.

Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму ісці, сыходзіцца і пад.

У лоб

1) з фронту, франтальным ударам.

Атакаваць праціўніка ў л.;

2) залішне прамалінейна (разм.).

Спытаць у л.

|| памянш. лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. ло́бны, -ая, -ае.

Лобная косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вершалі́на ’вяршаліна дрэва’ (жыт., Мат. Гом.), парыц.верхняя частка дрэва з суччам’ (Некр.); ’барана, від сахі’ (Сержп.). Літар. вярша́ліна (БРС). На бел. тэрыторыі пад уплывам балтыйскага кораня ‑х‑ перайшло ў ‑ш‑; параўн. літ. viršẽlis ’верхавіна, века, вокладка’ (< *vĭršala‑). У зах.-слав. мовах vrьxolъ, якое Трубачоў (Проспект, 89–90) адносіць да прасл. дыялектызмаў. Старажытнасць слова пацвярджаецца балг. връшле́верхняя частка расліны’. Суф. ‑іна ў бел. вершаліна надае значэнне адзінкавасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капту́н ’паўшубак, кажух’ (мсцісл. Бяльк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем каптан і каптур (гл.); параўн. зах.-рус. каптурок ’кафтан’, кап. каптурверхняя вопратка’ (Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой‑н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і пад. Дублет кнігі.

2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы.

3. Падроблены каштоўны камень, склеены з дзвюх частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца каштоўным каменем.

[Фр. doublet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыні́ца ‘лёгкая верхняя накшталт кашулі адзежа, якую просты чалавек надзяваў паверх світкі ці кажуха ў выпадку дажджу’ (Нас., Некр. і Байк.), трыні́цы ‘кароткія світкі з белага палатна’ (вільн., Кіркор). Параўн. польск. trynica, trenica ‘апанча з грубага палатна, якую сяляне надзяваюць зверху світкі ці кажуха’. Балтызм, параўн. літ. trinỹčiaiверхняя кашуля хатняга вырабу’ < *trỹs + nỹtys ‘ніт’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 50). Мяркуецца, што трапіла праз польскую мову, што неабавязкова. Гл. яшчэ Урбуціс, Baltistica, V, 1, 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́шка1, плі́шкаверхняя, расшыраная частка чаго-небудзь, што мае форму ножкі стрыжня’, ’верхні канец караняплода’, ’кацёлка (галава) сланечнікаў ’галоўка цвіка’, ’шапка грыба’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Мат. Маг., Бяльк., Юрч. СНЛ, Жыв. сл.). У выніку семантычнага пераносу ’лысіна’ > ’верхняя частка’ з плеш (гл.). Параўн. укр. плі́шка ’драўляны клін’, рус. плешка ’голая вяршыня гары’, ’галоўка цвіка’, ’шырокі канец далата, па якому б’юць малатком’, польск. pleszka ’галоўка цвіка, шрубы’, ’пляма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́дзі, -дзе́й, Т -дзьмі́, -дзя́мі.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

Шырокія г.

Боль у грудзях.

Біць (сябе) у грудзі (таксама перан.: ад роспачы або запэўніваючы ў чым-н.).

2. Малочныя залозы ў жанчыны.

Карміць дзіця грудзьмі.

Адняць ад грудзей.

3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

Вышыць г. ў сукенцы.

|| прым. грудны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Грудное дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарафа́н, ‑а, м.

Руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобага крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне. // Жаночая сукенка без рукавоў. Выйшла і Святланка разам са сваім класам, са школай. У белай блузцы і блакітным сарафане. Юрэвіч. Чырвоны паркалёвы сарафан Валі здалёку здаваўся нейкай незвычайнай жывой кветкай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)