гнаць, ганю́, го́ніш, го́ніць; гнаў, гна́ла; гані́; незак.
1. каго-што. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку, прымусова адпраўляць.
Г. авечак.
Г. звера (праследаваць). Г. лес па рацэ (сплаўляць). Паны гналі людзей на работу.
2. каго-што. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.
Фурман гнаў каня.
Г. машыну.
3. безас., што. Вельмі хутка расці.
Бульбу гоніць у каліўе.
4. што. Здабываць пры дапамозе перагонкі.
Г. алей.
5. што. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.
Г. план.
Г. прадукцыю.
6. заг. гані(це). Даваць (разм.).
Гані грошы.
7. безас. Моцна слабіць (разм.).
Жывот гоніць.
|| наз. гон, -у, м. (да 1 знач.) і го́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1, 2, і 4 знач.).
Г. звера.
|| прым. го́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Гонныя галубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Маслю́к ’страва, прыгатаваная з тоўчанага маку і цукру’ (паст., Сл. ПЗБ). Назва перанесена з іншай рэаліі — стравы, у якой прысутнічаў тлушч. Параўн. мядз. масля́к ’мачанне, прыгатаванае з тоўчаных канапель’ (Сл. ПЗБ), маслёнка, масьлёнкі ’тоўчанае канаплянае семя’ (Растарг.), ’страва з ільнянога семя, якое таўкуць з соллю і дадаюць цыбулю’ (ТС; КЭС, лаг.), ’ежа з тоўчаных канапель і цыбулі’ (Юрч., Бяльк.; полац., Нар. сл.) < ма́сліць ’збіваць, скалочваць масла, алей’, параўн. лаг. ма́сьліць ’таўчы каноплі ў ступе, пакуль не стануць мокрыя ад алею’ (КЭС, лаг.). Гэтыя стравы па выгляду нагадваюць вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла: маслёнка (ТСБМ, Шат., ТС), масляніца (нараўл., Мат. Гом.), ма́слянка, масля́нка, масле́нка (Вешт., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС, Ян., Сцяц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.; чав., Мат. Маг.; драг., КЭС). Да ма́сла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́ша, пля́шка, пле́шка, пля́жка, пля́ўшка, ’шкляная пасудзіна, бутэлька’, ’паходная бутэлька, фляшка’, пляшачка, пле́шэчка, ’бутэлечка для лекаў’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Сцяшк. Сл., Мік., Мядзв., Шпіл., Гарэц., Бір., Федар. 6, Чуд., Мал., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Ян.; мін., КЭС; драг., Сл. Брэс.; ЛА, 5; Мат. Гом.; ТС); ’шкло ад лямпы’ (Ян.), ’шкляная ці гліняная пасудзіна, у якой захоўваліся алей і інш. вадкія рэчывы’ (палес., З нар. сл.), ’паўлітровая бутэлька’ (Сцяшк. МГ). Ст.-бел. пляша, фляша, фляжка, хвляша ’пляшка, бутэлька’ (1538 г.) запазычаны са ст.-польск. flasza ’тс’, якое з с.-в.-ням. vlasche, ст.-в.-ням. flasca, сучаснае ням. Flasche (Булыка, Лекс. запазыч., 1102; Фасмер, 4, 200), што выводзяць з ням. flechten ’плесці’, на думку Банькоўскага (1, 374), непераканаўча. Параўн. таксама пля́га 6 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лён, лёну і ільну́; мн. льны (ільны́), ‑о́ў; м.
1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей. Сеяць лён. Рваць лён. Лён-даўгунец. □ Зацвітае ў палях нашых лён, Валакністы лянок сінявокі. Хведаровіч. Я іду... Рассцілаюць дзяўчаты ільны — Нібы гаці пракладваюць простыя. Панчанка. // толькі мн. (льны́ (ільны́), ‑о́ў). Пасевы, усходы гэтай расліны. Глядзі, вунь зацвітаюць ільны: возера, мяккага блакітнага колеру разляглося на даляглядзе. Гамолка.
2. Валакно, якое вырабляецца са сцяблоў гэтай расліны. Прасці лён.
•••
Горны лён — від азбесту, здольнага расшчапляцца на вельмі тонкія валокны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляту́чы в разн. знач. лету́чий;
л. снег — лету́чий снег;
л. атра́д — лету́чий отря́д;
л. мі́тынг — лету́чий ми́тинг;
л. рэўматы́зм — лету́чий ревмати́зм;
л. эфі́рны але́й — лету́чее эфи́рное ма́сло;
○ ~чая мыш — лету́чая мышь;
~чыя ры́бы — лету́чие ры́бы;
◊ ~чая по́шта — лету́чая по́чта
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эфі́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эфіру; знаходзіцца ў эфіры. Эфірная прастора.
2. Кніжн. Вельмі тонкі, незвычайна лёгкі. Эфірнае адзенне. // перан. Бесцялесны, незямны. — Не! Я не якое-небудзь эфірнае стварэнне, а жанчына, якая ведае, як і граблі, і рыдлёўку, і сякеру трымаць у руках, — рэзка адказала Галіна. Рамановіч.
3. Які ўтрымлівае эфір (у 4 знач.). Эфірны шкіпінар. □ [Ніна Іванаўна:] — Не забывайцеся, што гэтае дрэва [грэцкі арэх], а больш дакладна, ягоныя прыгожыя лісты, вельмі багатыя фітанцыдамі, якія, як вы ўжо добра ведаеце, забіваюць шкодных мікробаў, што ў лістах ёсць эфірны алей. Дубоўка. // Які ўласцівы эфіру як хімічнаму рэчыву. Эфірны пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.
1. каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.
Ц. нагой на рыдлёўку.
Ц. на кнопку званка.
2. перан. Прыгнятаць, душыць.
Боль ціснуў грудзі.
3. Сціскаць.
Крыгі ціснулі лодку.
Ц. руку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).
Чаравікі ціснуць.
Пінжак цісне ў плячах.
5. перан. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.
На яго ціснулі, прымушалі завяршыць работу.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.
У час вайны людзей ціснуў голад.
7. Прыціскаць, туліць.
Маці ціснула дзіця да грудзей.
8. што. Выціскаць.
Ц. сок з яблык.
Ц. алей.
9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).
10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).
Мароз цісне.
11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).
Ц. дысертацыю.
|| наз. ціск, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тра́ціцца, трачуся, трацішся, траціцца; незак.
1. Расходаваць свае грошы, сродкі на якія‑н. патрэбы. Прасцей бывае ў пост: сушаныя грыбы, цыбуля, кіслая капуста — усё гэта расце, сушыцца і соліцца на месцы. Траціцца даводзіцца хіба толькі на тараны ды на алей. Васілевіч.
2. Марна, без толку расходаваць. [Ліда да Сярожы:] — Ідзі скарэй правай білеты. Навошта табе траціцца? Лобан. // Марнавацца, прападаць. — Што ж ты не глядзіш? Збожжа траціцца. Колькі ў каласах! — і Кузьма сунуў жмут саломы Кардзянкову. Дуброўскі.
3. перан. Губляцца, знікаць. Зірнеш на косы ільняныя, — адвага траціцца твая, і сэрца ёкне і заные, бы ў золкай плыні ручая. Гаўрусёў. Шмат часу трацілася на гэты надвячорак. Маўр. Выходзіць, не толькі марна загінула .. праца [хлопцаў], а і трацілася апошняя надзея раскрыць таямніцу кургана. Якімовіч.
4. Зал. да траціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гне́сці несов.
1. (выжимать) гнести́;
але́й гняту́ць прэ́сам — расти́тельное ма́сло гнету́т пре́ссом;
2. перен. (приводить в подавленное состояние) гнести́, угнета́ть, тяготи́ть;
мяне́ гняце́ невядо́масць — меня́ гнете́т (угнета́ет) неизве́стность;
усі́х гняло́ маўча́нне — всех тяготи́ло молча́ние;
3. (каго, што) тяготе́ть (над кем, чем);
яго́ гняце́ няшча́сце — над ним тяготе́ет несча́стье;
4. гнести́, угнета́ть, притесня́ть, дави́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляту́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі. // Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне. Караткевіч. // перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.
2. перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна. Зарыцкі. // Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась. Колас.
3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.
4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.
5. Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.
•••
Лятучая мыш — гл. мыш.
Лятучая пошта гл. пошта.
Лятучыя рыбы гл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)