Ака́рак ’задняя частка галавы’ (Інстр. I, Касп.). Гл. карак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кучу́к 1 ’страўнік’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцюк (гл.).
Кучу́к 2 ’качаня’ (Сцяшк.). Да качук (гл. качка).
Кучу́к 3 ’сярэдняя частка невада’ (Тарн., Studia). Да *куцюк (<*кут‑юк). Параўн. укр. кутець ’частка венцера, сеці’, рус. кутец ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смутуя́сіць ‘пляткарыць’ (Касп.). Не вельмі яснае ізаляванае слова. Відаць, складанае; першая частка да смута, муціць (гл.), другая частка, магчыма, да асновы яс‑, якая ў польск. дыял. jasać ‘крычаць, вішчаць’, чэш. jasati ‘радавацца, весяліцца’, укр. яса́ ‘погаласка, шум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вадабо́й, ‑я, м.
Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верхату́ра, ‑ы, ж.
Разм. жарт. Верхняя частка якога‑н. збудавання, памяшкання; верхні, апошні паверх. Жыць на верхатуры. □ Бязногі Піліп, узлезшы сваім адумам на верхатуру царквы, гасіў ва ўсе званы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
доўга... (а таксама даўга...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «доўгі» (у 1 знач.), напрыклад: доўгавалосы, доўгабароды; б) слову «працяглы» (у часе), напрыклад: доўгатэрміновы, доўгачасовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капу́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да капусты. Капусны ліст. // Прыгатаваны з капусты; з капустай. Капусныя катлеты.
2. Як састаўная частка некаторых назваў шкоднікаў капусты. Капусная тля. Капусны чарвяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́ннік, ‑а, м.
Задняя частка канала ствала ў агнястрэльнай зброі, куды ўкладваюць патрон 1 (у 1 знач.). Рабінка, апасаючыся нямецкай пагоні, зняў з плеч карабін. Загнаў патрон у патроннік. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагно́й, ‑ю, м.
Састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэштак згніўшых жывёльных і раслінных арганізмаў. Ад.. [ручая] і ад зямлі патыхала вільгаццю, саладкаватым пахам перагною і размытых кар[анёў] вербалозу. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́зма, ‑ы, ж.
1. Спец. Вадкая частка крыві.
2. Уст. Пратаплазма.
3. Цёмна-зялёны халцэдон.
4. Спец. Стан рэчыва, у які яно пераходзіць, пачынаючы з тэмператур у некалькі тысяч градусаў.
[Грэч. plasma — утварэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)