рэферы́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) рэферат, кароткі выклад чаго‑н. Рэферыраваць кнігу.

рэферы́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Выконваць абавязкі рэферы, судзіць у спартыўных спаборніцтвах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцяплі́ць, уцяплю, уцепліш, уцепліць; зак., што.

Зрабіць больш цёплым, засцерагчы чым‑н. ад уздзеяння холаду. Уцяпліць ферму. □ Хату.. [Антось] уцяпліў, зрабіўшы прызбу да самых вокнаў, на столь нацягаў кастрыцы і пяску. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атарапе́ць. Рус. оторопе́ть, укр. оторопі́ти ’тс’, оторопи́ти ’здзівіць, зрабіць аслупянелым’, ст.-рус. оторопъ ’спалох’. Тлумачэнне Шанскага (КЭСРЯ, 318), відаць, дакладна прадстаўляе словаўтваральную гісторыю слова ад *тороп ’спех’. У сувязі з гэтым надзвычай важна, што ў беларускай мове засведчана торап ’спалох, страх’ (Нас.: то́ропъ), адкуль і тарапі́цца ’пужацца’ (пра коней). Ад гэтага торап пры дапамозе цыркумфікса *о‑‑ець і ўтвораны дзеяслоў атарапець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набрицьзрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен. nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́разаць, -ражу, -ражаш, -ража; вы́ражы і вы́раж; -разаны; зак.

1. што. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.

В. пухліну.

В. што-н. з паперы.

2. што. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.

В. літару на дошцы.

3. што. Вырабіць разьбой.

В. лыжку.

4. што. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.

В. лазіну.

5. каго-што. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).

Ваўкі выразалі статак авечак.

Бандыты выразалі ўсю сям’ю.

|| незак. выраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вырэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выраза́нне, -я, н., вырэ́званне, -я, н. (да 1—4 знач.) і вы́разка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві; -ва́ны; зак.

1. што. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.

П. панчоху.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра ваду: моцным напорам прамыць адтуліну ў чым-н., разбурыць перашкоду.

Прарвала плаціну.

3. што. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.

П. варожую блакаду.

4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.

П. буракі.

5. безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).

Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.

|| незак. прарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прары́ў, -ы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вишь

1. част., прост. бач;

вишь како́й! бач які́!;

2. вводн. сл., прост. бач, ба́чыш;

сло́во, вишь, дал, на́до сде́лать сло́ва, бач (ба́чыш), даў, трэ́ба зрабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перевя́зка ж.

1. (действие) перавя́званне, -ння ср., перавя́зка, -кі ж.;

сде́лать перевя́зку ра́ны зрабі́ць перавя́зку ра́ны;

2. (то, чем перевязано что-л.) разг. перавя́зка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подмыва́ть несов.

1. в разн. знач. падмыва́ць;

2. безл., разг. карце́ць (каму), падмыва́ць (каго);

его́ так и подмыва́ет сде́лать э́то яму́ так і карці́ць зрабі́ць гэ́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)