Тылылы́ — пра балбатню: пыча́лі ны пяць часоў тылылы́… (мсцісл., Нар. лекс.), звычайна ў спалучэнні біць тылылы́ ‘гультаяваць, займацца нявартаснымі справамі’ (Янк. БФ, Сержп. Прык.). Параўн. укр. тили‑ли́, тілі‑лі́ — позняе гукаперайманне з частковай рэдуплікацыяй (Смаль-Стоцкі, Приміт., 59). Звычайна ў музычных прыпевах; рус. дыял. талалы́‑балалы́ і пад. (Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 507). Гл. талала, тылі-тылі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́нар ‘высокі тэмбр мужчынскага голасу’ (ТСБМ, Пятр.), тэно́р ‘тс’ (Некр. і Байк.). Хутчэй за ўсё, праз польскую мову, дзе tenor ‘самы высокі мужчынскі голас’, якое з італ. tenore ‘тс’. Форма з канцавым націскам з франц. tenor, якое таксама з італьянкай мовы (Арол, 4, 60), што ад лац. tenēre ‘тэнар; трымаць’, бо высокі голас «трымае» мелодыю (Фасмер, 4, 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізю́бр ’млекакормячая жывёліна сямейства аленевых; разнавіднасць марала’ (ТСБМ). Рус. изю́бр, укр. ізю́бр. Ст.-рус. изубръ, изубрь вядома з XVII ст., вытворнае изубрина ’мяса ізюбра’ — з 1495 г. Слова не мае пэўнай этымалогіі. Фасмер (2, 124) лічыць роднасным зубр (параўн. асабліва ст.-рус. изубръ), але гэтае тлумачэнне выклікае цяжкасці фанетычнага і семантычнага характару. Гл. яшчэ Шанскі, 2, I, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́каць. Рус. ика́ть, укр. іка́ти, гика́ти, польск. дыял. ikać, в.-луж. hikać, н.-луж. hikaś ’глытаць, адрываць’, чэш. jikati ’ікаць, заікацца’, славац. дыял. ikať ’заікацца’, славен. hȋkati, ikati ’рыдаць’, серб.-харв. и̏цати се, балг. и́кам, макед. ика. Прасл. *jьkati гукапераймальнага паходжання. Праабражэнскі, 1, 263; Фасмер, 2, 124–125; Трубачоў, Эт. сл., 8, 215–216. Гл. ікавіца, ікаўка, ікотка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інстру́кцыя. Запазычанне з лац. instructio ’настаўленне’ праз польскае пасрэдніцтва. Ст.-бел. инструкция, инструкцыя ’інструкцыя, настаўленне’ (1522 г.), як і рус. инструкция (XVII ст.), са ст.-польск. instrukcyja (Булыка, Лекс. запазыч., 30; Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 89). Меркаванне аб перапынку ва ўжыванні слова і паўторным запазычанні з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 233) неабгрунтаванае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́рад ’мучыцель, кат’ (ТСБМ), и́род ’вораг, бязбожны чалавек; скупы, скнара; няверны, яўрэй’ (Нас.), и́родка ’бязбожная жанчына’ (Нас.), и́рода ’яўрэй’ (Мядзв.). Рус. и́род ’мучыцель, кат’, дыял. ’скупы’, укр. і́род ’бязлітасны, жорсткі чалавек, кат’, и́род ’ліхадзей, чорт’ (Грынч.). Ад імені цара Іудзеі Ірада (грэч. Ηρώδης), які паказваецца ў Евангеллі жорсткім, бязлітасным чалавекам (Фасмер, 2, 139; Шанскі, 2, I, 114).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспата́каць ’зрасходваць, выдаткаваць’ (чэрв., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. поток у выразе поток и разграбление ’поўнае разарэнне, разбурэнне, знішчэнне’, першапачаткова — мера пакарання ў старажытнарускай феадальнай дзяржаве, якая заключалася ў выгнанні з адабрэннем маёмасці (ССРЛЯ), уст. поточить ’раскрасці, разграбіць’, ст.-рус. потокъ, поточениѥ ’выгнанне, ссылка, зняволенне’, поточити ’саслаць у зняволенне, выгнаць’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад *točiti (гл. тачыць). Фасмер, 3, 345.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́хні займ. ’які належыць ім’ (ТСБМ, Шат., Нас.), і́хны ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.), і́хі ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), и́хный ’ім уласцівы’ (Нас.). Рус. дыял. и́хний, и́хный, и́хий ’іх’ (у рускай пісьменнасці з XVII ст.), укр. і́хній ’тс’. Вытворнае з суф. ‑н‑ (< ьnъ) ад іх, формы р. скл. мн. л. прасл. займ. *jь (гл. ён). Гл. Фасмер, 2, 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ле абшар зямлі, прызначаны для ворыва’, ’вялікая роўная прастора’ (ТСБМ). Укр. по́ле, рус. по́ле, н.-луж. pólo, в.-луж. polo, польск., чэш., славац. pole, славен. polje, серб.-харв. по̏ље, балг. поле́ ’тс’. Прасл. *polje суадносіцца з по́лы (гл.) ’пусты, адкрыты, незапоўнены’, роднаснае ст.-швед. fala ’раўніна’, лац. palam прысл. ’адкрыта’, хец. palhi ’шырокі і плоскі’ (Фасмер, 3, 307; Сной, 467; Чарных, 2, 51). Можа суадносіцца са значэннем ’выпаленая (у лесе) дзеля пасеву прастора’ ад і.-е. *pel‑ ’паліць’, г. зн. ’лес, выпалены для сяўбы’, аналагічна лац. area ’адкрытая прастора’ і arēre ’паліць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 151), магчыма, другаснае збліжэнне пры першасным і.-е. *pel‑ ’светлы, шэры’, параўн. пялясы ’з белымі палосамі’, літ. laũkas ’поле’, літаральна — ’белае’, г. зн. ’палоска засеянай зямлі сярод лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 307; Куркіна, Зб. Слаўскаму, 155). Гл. таксама пу́львына ’бязлесная раўніна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт 2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)