Моняла, мо́няло ’марудны чалавек’ (драг., стол., Нар. лекс.), монятысь ’павольна рабіць’ (драг., Лучыц-Федарэц), укр. монятися ’мяцца, марудзіць, кешкацца’, рус. алан. моньжа ’вялы, хілы, хворы’, ’маруда’, ’п’яны чалавек’, арх. моня ’непаваротлівая, ціхая дзяўчына’. Няясна. Фасмер (2, 651) дапускае, што, магчыма, слова паходзіць ад імя Моня < Митрофан. Непераканаўча. Магчыма, што лексема моня паходзіць з народных вераванняў. Параўн. літ. mõnas ’лясун’, mõnai ’чары’ і іншыя слав.: польск. zmora, паўд.-слав. mora, бел. мана́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́ццарабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́йка1 ’будан на барцы’ (паўн.-усх., КЭС). Паходзіць з лат. māja ’дом’. Запазычана плытагонамі Зах. Дзвіны.

Ма́йка2 ’маёмасць’ (драг., З нар. сл.) утворана ад таго ж кораня, што і ўкр. майно ’маёмасць’ пры дапамозе суф. ‑к‑а (як жы́тка ’жыццё’).

Ма́йка3 ’трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ). Утварэнне з суф. ‑к‑a ад фр. maillot ’трыко акрабата, танцоўшчыка’ < фр. maillerрабіць петлі, вязаць’ (Цыганенка, 253). Запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зара́д ’пэўная колькасць выбуховага рэчыва ці электрычнасці’. Рус., укр., балг. (< рус.) заря́д ’тс’. Ст.-рус. зарядъ ’умова’, ’колькасць дробу для выстралу’ (XVII ст.). Утворана як бязафіксны назоўнік ад зарядити ’закласці боепрыпас’ (XVII ст.), прэфіксальнага дзеяслова, ад ст.-рус. рядитирабіць, рыхтаваць, кіраваць’ < рядъ, гл. рад. Шанскі, 2, З, 61. Словы гэтай мадэлі ў іншых слав. мовах маюць іншыя значэнні, напр. польск. zarząd ’кіраўніцтва’, славен. záred ’парыў; маладняк’, што зыходзяць з таго ж прасл. rędъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вытвара́ць ’вырабляць штукі, свавольнічаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Янк. III, Мядзв.). Рус. вытворя́ть, укр. витворя́ти ’тс’. Утворан як форма незакончанага трывання дзеяслова вы́тварыць, які ад тварыць (параўн. польск. wytworzyć ’зрабіць, стварыць’) (гл. Шанскі, 1, В, 235). Семантычны зрух ’тварыць’ > ’рабіць што-небудзь незвычайнае’ атрымаўся, відавочна, не пры пераходзе ў прастамоўна-аргатычнае асяроддзе ўжывання (Шанскі, там жа), а з’явіўся вынікам эліпса словазлучэння вытвараць штукі, свавольства, дзе дзеяслоў выступае ў сваім прамым значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абла́ва ’аблава (пры паляванні)’ (БРС, Бяльк., Маш., Яруш., Шпіл., КСТ); рус. облава, укр. облава, ст.-рус. облава, польск. obława. Агульнавядомае тлумачэнне да лоў, лавіць гл. Брандт, РФВ, 23, 94, які супраць тлумачэння Міклашыча, 218–219, с.-в.-ням. abelauf ’месца, дзе знаходзіцца затраўлены звер’. Больш верагодна < цюрк. (ст.-цюрк. avla Др. Тюрк., 70) (Дабрадомаў, вусн. паведамл.). Гл. таксама ab ablaрабіць аблаву на звяроў’ (Др. Тюрк., 3). Параўн. Расянен, 1; Севарцян, 1, 63–64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́лы ‘які не паддаецца страху; храбры, адважны’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), сме́ліцьрабіць смелым’ (Нас., Ласт.). Укр. смі́лий, рус. сме́лый, польск. śmiały, чэш. smělý, славац. smelý, серб.-харв. сме̏о, славен. smẹ̑lсерб.-харв.), балг. смел. Прасл. *sъmělъ, першапачаткова дзеепрыметнік прошлага часу на ‑l‑ ад дзеяслова *sъměti (гл. смець); Бернекер, 2, 47; Праабражэнскі, 2, 341–342; Фасмер, 3, 684; Сной₁, 584–585; Махэк₂, 560; Рэйзак, 585; Борысь, 617.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́крак1, сукра́к ’смольны корч са скручанымі слаямі’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; Нар. сл., ПСл, Сцяшк. Сл.; лельч., Жыв. сл.; ЛА, 5), ’цурка’ (Нар. Гом.), ’палена з мноствам сукоў’ (хойн., Арх. ГУ), сукра́к ’вузел на нітцы’ (Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ЛА, 5), су́кырак ’скрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.). Гл. сукро, сукарак.

Сукра́к2 ’лядзяш’ (люб., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга, г. зн. ’скручаны’. Да семантыкі параўн. сукаць свечкі ’матаючы ў гарачы воск, рабіць свечкі’, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілюміна́цыя, ілюмінава́ць, ст.-бел. иллуминованый (1619 г.), иллюминовати ’высвятляць’ (1697 г.). З лац. illuminatio ’асвятленне’, illuminareрабіць светлым, асвятляць’ праз польск. iluminacja, iluminować (Булыка, Запазыч.; SWO, 297). Рус. пасрэдніцтва (Крукоўскі, Уплыў, 77) верагодна для сучаснага значэння ’святочнае асвятленне’. У рус. мове иллюмина́ция з пачатку XVIII ст. з польскай ці заходнееўрапейскіх моў (Біржакова, Очерки, 362; Шанскі, 2, I, 50; Фасмер, 2, 127); для дзеяслова иллюминировать (иллуминовать) магчыма ўкраінска-беларускае пасрэдніцтва (Шанскі, 2, I, 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приноси́ть несов.

1. (доставлять) прыно́сіць;

приноси́ть дрова́ прыно́сіць дро́вы;

приноси́ть паке́ты прыно́сіць паке́ты;

2. (давать) прыно́сіць; дава́ць; (причинять) прычыня́ць, рабі́ць, нано́сіць;

приноси́ть по́льзу прыно́сіць (дава́ць) кары́сць;

приноси́ть неприя́тности прыно́сіць (прычыня́ць, рабі́ць) непрые́мнасці;

3. (рожать — о животных) прыво́дзіць, нараджа́ць;

4. (давать урожай) дава́ць, прыно́сіць;

земля́ прино́сит хоро́ший урожа́й зямля́ дае́ (прыно́сіць) до́бры ўраджа́й, зямля́ до́бра ро́дзіць;

5. (в сочетаниях со многими существительными, когда приноси́ть означает — производить какое-л. действие, соответствующее значению этого существительного) прыно́сіць; (давать) дава́ць; (подавать) падава́ць; (делать) рабі́ць; (выражать) выка́зваць; (заявлять) заяўля́ць; (просить) прасі́ць; а также переводится другими глаголами в соответствии со значением существительного;

приноси́ть в дар прыно́сіць (дава́ць) у дар, дары́ць;

приноси́ть в же́ртву прыно́сіць у ахвя́ру (каго, што), ахвярава́ць (кім, чым);

приноси́ть вред прыно́сіць (рабі́ць) шко́ду, шко́дзіць;

приноси́ть кля́тву дава́ць кля́тву, клясці́ся;

приноси́ть прися́гу дава́ць прыся́гу, прысяга́ць;

приноси́ть жа́лобу падава́ць (заяўля́ць) ска́ргу, ска́рдзіцца;

приноси́ть про́сьбу падава́ць про́сьбу, прасі́ць;

приноси́ть благода́рность выка́зваць падзя́ку, дзя́каваць;

приноси́ть свои́ извине́ния прасі́ць прабачэ́ння;

приноси́ть пови́нную прыхо́дзіць з пакая́ннем, ка́яцца;

6. безл., прост. (о неожиданном, нежелательном приходе, приезде кого-л.) прыно́сіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)