бязно́сы, ‑ая, ‑ае.

У якога няма носа. Бязносы чалавек. Бязносы твар. // Без носіка. Бязносы чайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакалі́з, ‑у, м.

Спец. Практыкаванне для голасу без слоў, якое выконваецца на адных галосных гуках.

[Фр. vocalise з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гербарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.

Збіраць і высушваць расліны для гербарыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрыназо́ўнікавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўтвараецца або ажыццяўляецца без выкарыстання прыназоўніка. Беспрыназоўнікавае словаспалучэнне. Беспрыназоўнікавае кіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галашта́ннік, ‑а, м.

Разм. неадабр. Пра таго, хто ходзіць без штаноў, напаўраздзеты (звычайна аб дзецях).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анаэро́бы, ‑аў; адз. анаэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія могуць жыць без свабоднага кіслароду; проціл. азробы.

[Ад грэч. an — без, aēr — паветра і bios — жыццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што і без дап.

Тое, што і адкашляцца. Адкашляць макроту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навы́нас, прысл.

Разм. Без распівання на месцы продажу (пра гандаль напіткамі). Купіць бутэльку піва навынас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Дакурыць усё, многае. Падакурваць папяросы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падваі́ць, ‑дваю, ‑двоіш, ‑двоіць; зак., што і без дап.

Спец. Узараць другі раз. Падваіць папар.