служы́ць, служу, служыш, служыць; незак.

1. Працаваць па найму ў сферы разумовай або фізічнай працы, звязанай не з вытворчасцю, а з абслугоўваннем каго‑, чаго‑н. А Андрэй Стронін думаў: — Што ў жыцці радаснага? Вось скончу я універсітэт; буду служыць. Але што з гэтага? Буду днём займацца справамі, ноччу спаць, але што з гэтага? Чорны. На большае маці не магла разлічваць, бо яна служыла ў адным з універсальных магазінаў і зарабляла не так ужо багата. Лынькоў.

2. Выконваць воінскія абавязкі, быць ваенным. — Вы дзе служылі? — спытаў .. [Лугавец] Міколу. — У трэцяй арміі, у дывізіі генерала Панова. Краўчанка. — Муж, — ахвотна адказала Вера. — Тады ён у кавалерыі служыў. Кулакоўскі.

3. Выконваць абавязкі слугі, прыслугі. Якаў стаў у дзядзькі жыць, Дзядзьку парабкам служыць. Крапіва. У Палуяна — многа поля і кожны год служыць парабак. Брыль.

4. каму. Выконваць якія‑н. абавязкі ў адносінах да каго‑н., выконваць чыю‑н. волю, падпарадкоўваючыся каму‑н. І ёсць напэўна і шпікі, Што служаць пану паслухмяна. Колас. // Рабіць якія‑н. паслугі каму‑н. [Чарнавус:] Чым магу служыць? Крапіва.

5. каму-чаму. Працаваць у імя каго‑, чаго‑н., быць адданым каму‑, чаму‑н. Служыць навуцы. □ [Алесь:] — Паклянёмся служыць народу, змагацца за яго лепшую долю. С. Александровіч. Хвядос Шынклер да апошняга дыхання служыў сваёй айчыне. Арабей. // Быць карысным каму‑, чаму‑н. І служаць людзям рэкі-сёстры — Амудар’я і Сырдар’я. Агняцвет. [Сіўцоў:] — Цяпер паляшук — гаспадар свайго лёсу, смела бярэцца за пераўтварэнне прыроды, прымушае яе служыць сабе. Краўчанка.

6. каму і без дап. Выконваць сваё прызначэнне, сваю ролю. Пісалася мала, не служыла галава, дый рукі адмаўляліся. Лужанін. Штаны-ватнікі зіму служылі, яшчэ зіму паслужаць, вата ані нідзе не параз’язджалася і ў кучу не пазбівалася. Ермаловіч. І такія трывалыя выходзілі граблі — гады па тры служылі. Лынькоў. // чым, для чаго. Прызначацца, выкарыстоўвацца для чаго‑н. Застаўшыся адзін, Андрэй сеў на парожнюю скрынку, якая служыла яму зэдлікам. Скрыпка. Па сутнасці хата служыла.. [Калядку] толькі месцам адпачынку. Чарнышэвіч. Адушаўлёныя назоўнікі, якія служаць для абазначэння асоб, называюцца асабовымі. Граматыка.

7. чым. Быць, з’яўляцца чым‑н. Служыць прыкладам. □ Выглядам сваім і адзежай.. [хлапчукі] маглі служыць выдатнай натурай мастаку. Васілевіч. Я агледзеўся, але ніякіх прыкмет, якія маглі б служыць арыенцірам, не знайшоў. В. Вольскі.

8. што і без дап. Выконваць, праводзіць набажэнства. Разы два-тры ў год аднекуль з-за Лашыч прыязджаў сюды старэнькі, увесь прапахлы ладанам і цвіллю поп і служыў перад бабулькамі абедню. Хадкевіч. [Маці] абазвалася: — Мусіць, біскуп.. служыў. Чорны.

9. Стаяць на задніх лапах, падняўшы пярэднія (пра сабак).

10. Размяшчацца пэўным чынам, быць у нейкім становішчы. Шапка ў.. [чалавека] служыла казырком набок. Чорны.

•••

Служыць верай і праўдай — служыць вельмі добра, аддана.

Служыць двум багам — паводзіць сябе як двурушнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высота́ в разн. знач. вышыня́, -ні́ ж.;

смотре́ть в высоту глядзе́ць у вышыню́;

го́рные высо́ты го́рныя вышы́ні;

заня́ть высоту́ воен. заня́ць вышыню́;

высота́ зву́ка физ. вышыня́ гу́ку;

высота́ треуго́льника вышыня́ трохвуго́льніка;

быть на высоте́ быць на вышыні́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружьё ср. стрэ́льба, -бы ж., ружжо́, -жжа́ ср.;

противота́нковое ружьё супрацьта́нкавае ружжо́;

охо́тничье ружьё паляўні́чая стрэ́льба;

двухство́льное ружьё дубальто́ўка;

в ружьё стать воен. у ружжо́ стаць;

быть под ружьём быць пад ружжо́м;

в ружьё! воен. у ружжо́!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Параўн. брухмель. Аднак суфіксацыя ў слове брухель не зусім звычайная, таму не выключаецца, што яно можа быць іншага паходжання — запазычаннем, якое было фармальна адаптавана праз асацыяцыю з брухам. Параўн. польск. burchel, burchla, purchel, purchla ’гуз, пухір на целе’; ’мяккая скурка яйца’; ’яйцо, знесенае без цвёрдай шкарлупіны’ (гэта слова Варш. сл., 1, 236, параўноўвае з purchawka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэзг ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). Прасл. *bъzgъ (ст.-чэш. bezh, славен. bezg, серб.-харв. базаг; гл. Махэк, Jména rostl., 221–222; Махэк₂, 52–53) няма ў польскай мове (якая толькі адна можа быць крыніцай запазычання бел. слова). Мяркуем, што бел. бэзг — марфалагічна-фанетычная трансфармацыя польск. bezd ’тс’ (гл. бэзд), новаўтварэнне з бэзд, заснаванае на ўскосных склонавых формах (фанетычных).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пень, зарабі́ць лу́пнябыць адлупцаваным’ (жытк., Нар. словатв.), лу́пе́нь ’лупцоўка, калатня’, ’непамерная плата’, даць лу́пня, заробіць лу́пня ’атрымаць лупцоўку’ (ТС). Укр. да́ти лу́пня, рус. разан. дать лупака́, урал. лу́панцы ’біццё’, укр. жытом. лупанець ’удар рукой’, польск. dać łupnia, якое, магчыма, запазычана з усх.-слав. моў (Слаўскі, 5, 333). Там жа даецца і прасл. форма lupьnjь, якая да lupiti > лупі́ць ’моцна біць, лупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́ркаць ’пішчаць, скавытаць, плакаць’ (Шат.); ’слаба крычаць на розныя галасы’ (КЭС, лаг.), вя́ркыць ’гаварыць павучальным тонам’ (Бяльк.), вяркъць ’скавытаць, плакаць’ (міёр., Нар. лекс.). Рус. арханг. вяркать ’бурчаць’, свярдл. вя́ргать ’бурчаць, сварыцца, груба гаварыць’, урал. ва́ргать ’сярдзіта бурчаць, сварыцца, быць незадаволеным’. Запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. ver̃kti ’плакаць’, vérkauti ’крычаць (аб саве)’; ’усхліпваць’, pravìrkti ’заплакаць’, лат. verksêt ’ціха плакаць’ (Лаўч., дыс., 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяту́х ’вятох’ (Бяльк.). Рус. дыял. ветух, вётух, ветух ’месяц; месяц у апошняй фазе’ (калуж., арханг. і інш., СРНГ). Як паказвае геаграфія, бел. слова можа быць і незалежным ад рус. форм. Верагодней усяго вятух — вынік дээтымалагізацыі, калі першаснае вятох стала ўспрымацца як вытворнае з дапамогай суф. ‑ох, які і замяніўся на больш прадуктыўны ‑ух. Адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 74–75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гука́ць ’гукаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́каць ’гаварыць; стукаць’ (Нас.), ’гаварыць’ (Касп., Жд. 1, Шатал.). Лічыцца гукапераймальным утварэннем прасл. характару. Параўн. рус. гукать ’гукаць; гаварыць’, укр. гукати ’гукаць’, польск. hukać; балг. гукам, чэш. houkati ’крычаць, быць’ і г. д. Прасл. *gukati (так у Трубачова, Эт. сл., 7, 169) або хутчэй *gukati, *hukati, *chukati (так у Слаўскага, 1, 432–433).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гул ’гул’ (БРС), гулкі, гулка (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. гул, гулкий, укр. гул. Не вельмі яснае слова. Мацэнаўэр (LF, 7, 204), Бернекер (1, 361) параўноўвалі гэту лексему са ст.-ісл. gaulaбыць’, gaul ’выццё’. Няпэўна; гл. Фасмер, 1, 472. Бернекер (там жа) і Фасмер (там жа) дапускаюць роднаснасць з *govorъ, *govoriti (суфіксальнае ўтварэнне на ‑l‑). Параўн. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)