дрымо́тна,
1. Прысл. да дрымотны.
2. безас. у знач. вык. Пра дрымотны, санлівы стан. У невялікім фальварку пана Казіміра Рэклайціса не толькі ціха, але нават дрымота, сонна. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Павітаць адзін аднаго пры сустрэчы; паздароўкацца. Мужчыны моўчкі павіталіся за рукі. Дуброўскі. Мікодым увайшоў у пакой, ціха павітаўся, не адыходзячы ад парога. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́йдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Гайдацца злёгку або час ад часу. Байдарка ціха пагойдваецца на блакітнай спакойнай вадзе. В. Вольскі. У паднябессі ледзьве пагойдваліся вяршыні старых бяроз. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадцішка́, прысл.
Скрытна, ціха, непрыкметна. Маці ўхадзілася, палезла на печ, прылегла на ўскраі і спадцішка пазірала за дачкой. Пальчэўскі. Спадцішка шкодзіць Лемяшэвічу загадчык навучальнай часткі школы Арэшкін. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поко́йно
1. нареч. (спокойно) спако́йна; ці́ха;
2. безл., в знач. сказ. (кому) спако́йна;
3. безл., в знач. сказ., уст. (кому) зру́чна; (уютно) уту́льна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
алітэра́цыя, ‑і, ж.
Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў, напрыклад: Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахамута́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Нарабіць блытаніны, недарэчных памылак у якой‑н. справе. — [Рыбін] тут у вас нахамутаў здорава, — сказаў тонкім, нейкім свісцячым голасам Занозін і ціха ўсміхнуўся. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлахма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлахмаціць.
2. у знач. прым. Растрапаны, непрычасаны. У густым бярэзніку .. ціха трашчаў агеньчык, каля якога сядзеў немалады ўжо, узлахмачаны чалавек. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́канне, ‑я, н.
Вымаўленне мяккага «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — у хаце, хаціна).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыркуля́ршчык, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае цыркулярку. А яшчэ ўспамінае ён [Максім] даўняе лета, Ціха шэсце ідзе пахавальнае. Гэта У пуць астатні праводзяць Міколу сябры — Цыркуляршчыкі, рамшчыкі і слесары. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)