даха́, і́, ДМ дасе́; мн. до́хі (з ліч. 2, 3, 4 дахі́), дох; ж.

Шуба з футравымі верхам і падкладкай. [Верка Кахановіч] была апранутая ў новую яркага колеру даху, у шапачцы з таго самага футра. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паланці́н ’жаночая накідка ў выглядзе шырокага шаля з футра або аксаміту’ (ТСБМ). З рус. паланти́н (уст. палатин) ’тс’ < франц. palatine ад palatin прым. ’пфальцскі’, таму што гэта ўпрыгожанне было ўвезена ў Францыю пры Людовіку XIV з Пфальца (гл. Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызі́ны ’галёшы’ (гом., добр., чач., ветк., кам., жлоб., ЛА, 2), рэзі́на ’гумовы абутак’ (ПСл). Утворна ад рызі́на ’гума’ (гл.) у выніку метанімічнага пераносу назвы рэчыва, з якога зроблены прадмет, на сам прадмет; параўн. фу́тра ’шкура звера’, ’зімовая вопратка з такіх шкур’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дубіць.

2. у знач. прым. Выраблены дубленнем. Дубленая скура. // Зроблены з футра або скур, апрацаваных дубленнем. За сталом у чырвоным дублёным кажусе сядзеў выселкаўскі брыгадзір Лявон Гарнастай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка.

2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.

•••

Бабровы струмень гл. струмень.

Бабровыя гоны гл. гон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шашо́к, ‑шка, м.

Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным пушыстым футрам. Звалілася была з шаста і закудахкала курыца. Пасля адразу ж сціхла, як бы яе шашок лапнуў за горла. Шашок часта прыходзіць у хлеў. Пташнікаў. // Футра гэтай жывёліны. Шапка з шашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незабі́ты неуби́тый;

дзялі́ць шку́ру ~тага мядзве́дзя — дели́ть шку́ру неуби́того медве́дя;

з ~тага лі́са фу́тра не пашы́ешпосл. из живо́й лисы́ шу́бу не сошьёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мядзве́джы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мядзведзя, належыць яму. Мядзведжы след. // Зроблены, прыгатаваны са скуры або з мяса мядзведзя. Мядзведжае футра. Мядзведжая каўбаса.

2. перан. Такі, як у мядзведзя. Мядзведжая паходка.

•••

Мядзведжая паслуга гл. паслуга.

Мядзведжы кут (куток) гл. кут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліса, лісы, належыць лісу, лісе. Лісіная нара. Лісіны след. // Зроблены з футра ліса, лісы. Лісіны каўнер. // Уласцівы лісу, лісе; такі, як у ліса, лісы. Лісіная хітрасць.

2. перан. Хітры, ліслівы. На твары [Дабравольскага] паявілася лісіная ўсмешка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́ба, ‑ы, ж.

1. Зімовае верхняе адзенне на падкладцы з футра. [Клопікаў:] — Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы... Лынькоў.

2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл. А як сонца зірне, Я [вавёрка] скачу па сасне. Цёпла ў шубе маёй І суровай зімой. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)