застра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
Навесці страх на каго‑н.; запужаць, запалохаць. — Паспрабуй толькі заікнуцца, дык маёй папругі пакаштуеш, — паспрабаваў я застрашыць сястрычку. Скрыпка. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны. Купала. На курганні крычыць пугач, Быццам хоча прастор застрашыць. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злаве́сны, ‑ая, ‑ае.
Які прадвяшчае бяду, выклікае страх, трывогу. Злавесная цішыня гняла сваёй невядомасцю. Байцы здагадваліся, што бандыты нешта рыхтуюць. Хомчанка. Напоўніўшы наваколле злавесным гулам і грукатам, вулкан выкінуў .. чорную хмару газаў і попелу. «Звязда». Над галовамі са злавесным завываннем засвісталі бомбы. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́мхлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да прымхаў. Чалавек робіцца прымхлівы, калі ведае, што блізкі яго на краі жыцця. Шамякін. Аб’ектыў фотакамеры палохаў прымхлівых і забабонных сельскіх жыхароў. «Помнікі».
2. Заснаваны на прымхах. Босая, у белай начной сарочцы.. [Лёдзя] выклікала ў Арыны прымхлівы страх. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́йма ’хутка (накіравацца)’: дзеці — суйма да стала (віл., Сл. ПЗБ). Да суваць (гл.) ад асновы цяп. ч. з суф. ‑ма. Менш верагодна сувязь са стараж.-рус. суима ’сход, сходка’, якое Фасмер (3, 797) выводзіць з *sǫ‑ (гл. су-) і *jьmъ (гл. узяць), ці серб.-харв. sùjma ’страх’ (гл. Скок, 3, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
залаго́дзіць, ‑годжу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каго-што.
Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе рознымі паслугамі, падарункамі і пад.; задобрыць. Наганяючы страх рознымі штрафамі,.. [камендант] намёкамі баец зразумець мяшчанам і гандлярам, як яго залагодзіць. Пестрак. Усё гэта так залагодзіш Алеся, што на сэрцы яго паспакайнела. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Які з’явіўся куды‑н. без запрашэння; нечаканы, нежаданы. Хлопчык ведаў: стары не любіць, калі ў садзе з’яўляюцца няпрошаныя госці. Сіняўскі. Слухаючы камандзіраў, Бярозка хваляваўся, яго часам нават апаноўваў няпрошаны страх. Шахавец. «Вось і схадзілі ў кіно», — падумала жонка, выціраючы няпрошаныя слёзы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Немаве́дама ’невядома’ (Сл. ПЗБ), німаве́дама ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Бяльк.). У Насовіча яшчэ як спалучэнне няма́ ве́дама, дзе ве́дама (вѣдомо) ’паведамленне’, да ве́даць. Той жа дзеяслоўны корань прадстаўлены ў німаве́д ’невядома’ (рэч., Карскі 2-3, 78), немове́дкі, немове́дзь ’тс’ (ТС), нымови́дь ’невядома, надта, неверагодна, страх, цуд’ (Клім.; кобр., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́страх ’жах, запрашэнне; пудзіла’ (Байк. і Некр.; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ст.-бел. пострахъ (XVI ст.). Паводле меркавання Жураўскага, запазычанне са ст.-польск. postrach (Жураўскі, SOr, 10 (1), 40). Не выключаны самастойныя ўтварэнні ў асобных славянскіх мовах, параўн. чэш. postrach ’навальніца’, ’страшыдла’, славац. postrach ’пудзіла, страшыдла’, славен. postrašiti ’напужаць’. Да страх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіць ’палохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус. пу́дель з ням. Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ. puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супэнду, спэнду ’з перапуду, з перапалоху’ (Кал.). Адаптаваны паланізм, параўн. польск. z pędu ’сходу, адразу’, дыял. spęd ’зручны выпадак, смеласць’, што да pęd ’рух, бег, імпэт’. Відаць, недакладнае тлумачэнне, хутчэй ’адразу, не марудзячы’: не ўспела супэнду дзяўчына бацьку адказ даць, на што, магчыма, паўплывала збліжэнне з генетычна тоесным пуд ’страх, перапалох’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)