загаво́р 1, ‑у, м.

Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць каго‑, чаго‑н. для дасягнення пэўных мэт, часцей палітычных. Загавор супраць царскай улады. Загавор мяцежнікаў.

загаво́р 2, ‑у, м.

Тое, што і замова. Паставіла [карову] да сонца галавой І загавор чыніла ад заразы. Купала. Слабы ты загавор ад зубоў ведаеш, — сумным голасам прамовіў Гешка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго‑н. Наперад прабілася высокая, яшчэ маладая жанчына з глыбока ўпалымі вачыма. Якімовіч. «Амерыка»... — паказаў [Міхаль] на свае ўпалыя, худыя грудзі, і сухі кашаль абарваў яго словы. Бялевіч.

2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас). Антаніна Аркадзеўна сказала без надзеі, упалым голасам: — Пра гэта вы [Міхаліна і Генадзь] дамоўцеся самі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сю́сікслабы, знясілены хлопец’ (Сл. рэг. лекс.), сю́ська ў выразі напіўся як сюська (брасл., Цыхун, вусн. паведамл.), з няясным значэннем: ідзе пешая сюська (Л. Калюга). Цёмнае слова; магчыма, да сюкаць (гл.), першапачаткова пра таго, хто мочыцца ў ложку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паналіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым‑н. вадкім. Паналіваць бочкі вадой. □ Гаспадар узяў гладыш і паналіваў у шклянкі малака. Галавач. / у безас. ужыв. Увесну слабы на пясках дзёран сагнала вадою, паналівала ставочкі. Карамазаў.

2. чаго. Разліць якую‑н. вадкасць у многіх месцах. Паналіваць чарніла на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.

2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знясіліць.

2. у знач. прым. Крайне стомлены, абяссілены. Знясілены арганізм. □ Ціха, асцярожна ехаў грузавік — як стомлены, знясілены конь. Пестрак. // Які сведчыць аб знясіленні; худы, слабы. Знясіленыя рукі. □ [Сотнікаў] сабраў у сабе ўсё, на што яшчэ здольна было яго знясіленае цела, і, памагаючы сабе вінтоўкай, з натугай пераступаў нагамі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душо́к, ‑шка, м.

1. Спец. Слабы, ледзь улоўны пах ад чаго‑н. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны. Колас. // Разм. Непрыемны пах ад чаго‑н., што пачынае псавацца, загніваць. Мяса з душком.

2. перан. Іран. Ледзь прыкметнае праяўленне схільнасці да чаго‑н. (у поглядах, настроях). Ліберальны душок. □ — Чакаеш, пакуль [збожжа] высыплецца? Ведаю я твой кулацкі душок! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́даса ’мяцеліца, непагадзь’ (Касп., Жыв. сл., Янк. Мат., Мал., Сцяц. Нар., Чач., Сцяшк., Яруш.). Карскі (Беларусы, 137) разглядаў гэта слова як запазычанне з літ. kū̃dasслабы’. Семантычна зусім незразумела. Надзейнасць гэтага супастаўлення цалкам залежыць ад дакладнага вызначэння непасрэднай балтыйскай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус. пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен. pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівы ’спешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск. pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв. песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг. пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пол 1, ‑у, м.

Сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы і супроцьпастаўляюцца адзін другому. Мужчынскі пол. Жаночы пол.

•••

Дужы пол (жарт.) — пра мужчын.

Прыгожы (слабы) пол (жарт.) — пра жанчын.

пол 2, ‑а, м.

Палаткі, нары. Хата нагадвала даўнейшую курніцу: чорная земляная падлога, брудны і таксама чорны на ўсю хату пол, па якім ўпокат спала ўжо немалая Прахорава сям’я. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)