дапра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Скончыць пражанне; пражачы, давесці да поўнай гатоўнасці. Дапражыць боб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. даскроб, ‑скрэбла; зак., што.

Скончыць скрэбці. Даскрэбці бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны; зак.

1. што. Скончыць пагрузку чаго-н.

Д. машыну.

2. Дадаць грузу да поўнай нагрузкі.

Д. бульбу ў вагон.

|| незак. дагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дагру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што (разм.).

1. Старанна намаляваць што-н. (алеем, фарбамі).

2. Размаляваць, пафарбаваць, упрыгожыць.

А. хату.

3. Скончыць займацца маляваннем.

Ён сваё ўжо адмаляваў.

4. перан. Вобразна апісаць, абмаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

Здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.

Скончыць універсітэт экстэрнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Скончыць гартаванне чаго‑н.; давесці да патрэбнага гарту. Дагартаваць нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Скончыць гладжанне чаго‑н., пагладзіць усё. Дагладзіць плацце. Дагладзіць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

Скончыць лізанне чаго‑н.; злізаць да канца. Шчаня далізала малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.

Скончыць паласканне чаго‑н., выпаласкаць поўнасцю, да канца. Дапаласкаць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Скончыць паяць што‑н.; давесці паянне да якой‑н. мяжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)