Ладышнік 1 ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (брэсц., Кіс., Інстр. 2). З гладышак ’тс’, якое ўтворана ад гладыш (ГЛ.).
Ладышнік 2 ’мальва, Malva L.’ (Бяльк.). Відавочна, з гладышкік. Названа паводле падабенства сцябла мальвы з бутонамі (або з макаўкамі насення) да ражна, на які навешаны гладышы і гаршкі для сушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
параўна́нне, ‑я, н.
1. Супастаўленне каго‑, чаго‑н. для выяўлення падабенства ці розніцы або для вызначэння перавагі аднаго над другім. Параўнанне дзвюх велічынь.
2. Мастацкі сродак, які заключаецца ў тым, што параўноўваюцца падобныя ў чым‑н. прадметы, з’явы. Прыказкі, прымаўкі, параўнанні адначасова з іншымі выяўленчымі кампанентамі служаць сродкам характарыстыкі вобразаў. Пшыркоў. Удала карыстаючыся параўнаннямі, Я. Купала намаляваў цудоўны партрэт Бандароўны, прыгожай, смелай, мужнай дзяўчыны. А. Макарэвіч.
3. Выяўленне колькасных ці якасных адносін паміж асобнымі прадметамі і з’явамі. Бой з дэсантам быў у параўнанні з гэтым боем дробяззю. Мележ.
•••
Вышэйшая (найвышэйшая, звычайная) ступень параўнання гл. ступень.
(Ні) ў (якое) параўнанне не ідзе гл. ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Супаставіць для вызначэння падабенства ці розніцы або для ўстанаўлення перавагі аднаго над другім. Параўнаць два лікі. □ Лепшыя новыя вершы Юрася Свіркі вызначаюцца тэматычнай закончанасцю.. Гэта асабліва прыкметна, калі параўнаць першы зборнік з апошнім. Барадулін.
2. Прызнаць падобным да каго‑, чаго‑н. Ака! Ака! Твой бег круты і плаўны Не параўнаць мне Ні з якой ракой. Хведаровіч.
3. Зрабіць роўным, аднолькавым. Мне трэба было — адчуванне гэтага ўсё мацнела — адплаціць Яўгену таксама шчырасцю, расказаць аб сабе нешта незвычайнае, такое, што неяк параўнала б нас, паставіла мяне ўпоравень з ім. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супадзе́нне, ‑я, н.
1. Адначасовасць якіх‑н. фактаў, здарэнняў. Гэтыя прыметнікі ўтвараюцца ад іменных асноў, яны паказваюць збліжэнне ці супадзенне ў прасторы або ў часе. Граматыка.
2. Падабенства, агульнасць; адпаведнасць у чым‑н. У падзеях з жыцця галоўнага героя трылогіі нямала супадзенняў з біяграфіяй самога аўтара. Шкраба. Па нейкаму дзіўнаму супадзенню ў адноўлены калгас сабралі трынаццаць .. коней. Шамякін. Супадзенні тэм могуць сведчыць толькі аб жаданні маладога пісьменніка вучыцца ў Горкага. Адамовіч.
3. Злучэнне, спалучэнне. Звычайнае супадзенне абставін, ускладн[е]нае нейкімі прычынамі, з-за якіх Далінка не ўсё адкрывае следству. Асіпенка.
4. Сумяшчэнне пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры, лініі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пе́ўнік ’касач’ (мазыр., Жыв. сл.), пе́ўнікі ’званец звычайны, Rhinantus L.’ (Шат.), ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (Кіс.), пі́ўнычкы ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (бяроз., Нар. лекс.), пе́ўнікі ’капытнік, Calla palustris L.’ (бых., хойн., ЛА, 1) у выніку семантычнага пераносу паводле падабенства да грэбня пеўня альбо афарбоўкі (некалькі колераў) з пе́вень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рбачнік ’травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна Thlaspi (Towrn.) arvense L.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Кіс.), то́рбачка ’тс’ (Байк. і Некр.). Да то́рба (гл.). Названа паводле падабенства пладоў (каробачкі з дробным семем) да торбачкі; аналагічна да назваў розных раслін у чэш. tašky, польск. tobółka, tasznik ’тс’ (Махэк, Jména, 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абсалю́тны абсолю́тный; (полный — ещё) соверше́нный, полне́йший;
а. спако́й — абсолю́тный (полне́йший) поко́й;
~нае падабе́нства — абсолю́тное (соверше́нное) схо́дство;
○ ~ная велічыня́ — абсолю́тная величина́;
~ная і́сціна — абсолю́тная и́стина;
~ная мана́рхія — абсолю́тная мона́рхия;
~ная тэмперату́ра — абсолю́тная температу́ра;
а. нуль — абсолю́тный нуль;
а. слых — абсолю́тный слух;
а. чэмпіён — абсолю́тный чемпио́н;
~ная рэ́нта — абсолю́тная ре́нта
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рабі́нка 1 ’расліна сінюха блакітная, Polemonium coeruleum’ (смал., Кіс.), ’расліна спірэя, дуброўка, Spiraea’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рабі́на (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве лістоў і суквеццяў раслін.
Рабі́нка 2 ’гатунак бульбы’ (Мат. Гом.). Вытворнае ад рабіна (гл.) з-за падабенства лістоў або ад рабы (гл.) з-за пярэстасці ці васпаватасці клубняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рашэ́тнік ’ядомы грыб казляк, махавік’ (ТСБМ; лід., гродз., беласт., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), рашо́тнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), рашо́цік ’тс’, рашацю́к (Мат. Гом.), рэшэцю́га (Нар. словатв.), рэшо́цік ’тс’ (ПСл), падрашэ́тнік (Мат. Гом.). Ад рэшата 1 (гл.) на падставе знешняга падабенства (з дзірачкамі пад шапкай, Мат. Гом.), параўн. іншыя назвы: сітнік, сітавік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск. chwiać ’згібаць, хістаць’, укр. хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг. дыял. нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)