Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кства, род. скл. не́ксці, зборн. ’яўрэйства, рэдка — пра татар і цыганоў’ (Нік., Оч.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ств‑ ад *нексць ’нехрысць’, што ў сваю чаргу ад не і ксціць ’хрысціць’ (гл.), коціцца ’хрысціцца’ (Нас.), параўн. серб.-харв. не̏крст ’нехрысць’, зборн. ’нехрысці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канёўнік ’хлеўны нячысцік, які займаецца коньмі і каровамі’ (Нік. Мяч.). Да конь (гл.), (аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171). З такім жа суфіксам ‑ʼоў‑ка вядома слова памоўка ’дзве дошкі, прыбітыя да лат з абодвух бакоў франтона’ (драг., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акрыя́ць ’аджыць, паправіцца’, оклыгать ’тс’ (Нік.), акрыяты ’тс’ (Клім.), ст.-бел. окреять (1479) (Нас. гіст.). Слова праславянскае. Параўн. укр. окріяти, чэш. okřati, славац. okriať, серб.-харв. ока̀рјати (< *okrjati) (Бернекер, 1, 613). Параўн. таксама Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 70. Гл. крыяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўня́дзь ’роўнае месца, раўніна’ (Нік. Очерки, Касп., Гарэц.), раўна́дзь ’раўніна; роўная паверхня’ (леп., Стан.), ро́ўнядзь ’роўнае месца’ (Бяльк.). Вытворныя ад роўны (гл.) пры дапамозе суф. ‑ядзь (< *‑en‑dь‑ > *‑ędь > ‑ядзь, гл. Мее, Études, 322, 323; Аткупшчыкоў, Из истории₂, 149, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяўбі́т ’сейбіт; сявец’ (Ласт., Касп., Барад., Нік. Очерки, Сержп. Прымхі, Стан., Мат. Гом.), сяўбі́т, се́ўбіт ’тс’ (Мат. Маг.). Вытворныя ад сяўба з непрадуктыўным суф. ‑іт (Сцяцко, Афікс. наз., 44), параўн. сейбіт, гл. З іншай суфіксацыяй сяўба́к, сяўбе́ц, сяўбі́к ’тс’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камяні́ца1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.

Камяні́ца2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куліку́шкі ’гульня ў жмуркі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нік. Очерки, Рам.). «Кулюкушки ничем не отличаются от всесветных пряток. Один «кулюкуиць», остальные «аукаютця» (Оч. В. Б. 1897, 26). Рус. кулики ’тс’, польск. kulik ’поезд ражаных падчас масленіцы’. Параўн. таксама лат. kulnieks ’ражаны́ (Фасмер, 2, 411).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паку́та ’вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Мядз., Бяльк., Касп., Грыг., Нік. Очерки), поку́та ’тс’ (Клім.). З польск. pokuta ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 88). Ст.-бел. покута ’пакута, пакаянне’, ’раскаянне’ < ст.-польск. pokuta (Булыка, Лекс. запазыч., 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́да ’тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (Нік. Очерки). Субстантыў ад прыва́дзіць ’прынаджваць птушак, рыб, жывёл; прыцягваць, прывабліваць’, параўн. прыва́діть ’прывучыць’ (Растарг.), якое ад ва́дзіць2 (гл.), аналагічныя укр. пріва́да ’прынада’, рус. дыял. прива́да ’звычка, патуранне; цяга, прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)