экскава́тар, ‑а, м.
Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў. Гурскі.
[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ткані́на ’тканы матэрыял; тэкстыльны выраб’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Вруб.), тканіна́ ’матэрыя, вытканая ў хатніх умовах’ (шчуч., смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Ласт.), тка́ніна ’тс’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ткани́на ’тэкстыль, тканы матэрыял’, рус. дыял. ткани́на ’тс’, польск. tkanina ’тс’, чэш. tkanina ’тс’, славац. tkanina ’тс’, в.-луж., н.-луж. tkanina ’тс’, славен. tkanina ’тс’, серб.-харв. тка̏нина ’тс’, макед. ткаенина ’тс’. Паводле Махэка₂ (644), новыя спецыяльныя тэрміны ў асобных славянскіх мовах. У народнай мове суф. ‑іна можа ўспрымацца як паказчык адзінкавасці, у сувязі з чым узнікаюць новыя тэрміны для называння тканага матэрыялу, напр. тка́нае ’матэрыя, вытканая саматужным спосабам’ (смарг., Сл. ПЗБ), або як сродак, што ўтварае экспрэсіўныя назвы дзеяння тыпу бегані́на, тузані́на, у сувязі з чым у якасці назвы матэрыялу выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі ад ткаць (гл.): тка́нье, тка́нё, тка́ння ’тс’ (ашм., лід., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), тканнё ’агульная назва ўсяго тканага’ (Мат. Маг.), параўн. тка́нне ’ткацтва’ (мсцісл., Жыв. сл.). У аснове слова дзеепрыметнік тка́ны ад ткаць 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грук 1, ‑у, м.
Разм. Тое, што і грукат. Грук, гоман, цяжкае пыхценне — Другі падходзіць паравоз. Колас. Змоўкнуў грук навальніц У туманах трывожных начэй. Русак.
грук 2, выкл. у знач. вык.
Ужываецца ў значэнні дзеясловаў грукаць і грукнуць. Кавалі стук ды грук — выкавалі тры новыя булавы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нства, ‑а, н.
Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.
•••
На месцы злачынства гл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часо́пісны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да часопіса. Часопісны артыкул. Часопісны варыянт рамана. □ Прачытаўшы са старонку часопіснага тэксту, вы прыходзіце да думкі, што перад вамі твор не зусім звычайны. Шкраба. З’явіліся новыя імёны крытыкаў і гісторыкаў літаратуры, актывізавалася іх дзейнасць, галоўным чынам у галіне часопіснай крытыкі. Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паяві́цца сов., в разн. знач. появи́ться;
п. на даро́зе — появи́ться на доро́ге;
~ві́лася но́вая ду́мка — появи́лась но́вая мысль;
но́выя лю́дзі ~ві́ліся ў вёсцы — но́вые лю́ди появи́лись в дере́вне
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́весціся, ‑ведзецца; пр. вывеўся, ‑велася; зак.
1. Нарадзіцца з яйца, лічынкі і пад. Неўзабаве ў трубе вывеліся.. галчаняты, і ў маладых бацькоў з’явіліся новыя клопаты. Шуцько.
2. Перастаць існаваць, перавесціся. Вывелася рыба ў сажалцы. // Знікнуць. Вывеліся плямы. // Выйсці з ужытку, аджыць свой век. Гэтыя звычаі даўно ўжо вывеліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абхадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак., што.
Ходзячы, пабыць у многіх месцах, абысці ўздоўж і ўпоперак што‑н. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка. За некалькі дзён абхадзіў [Лабановіч] усе ваколіцы, агледзеў дарогі і новыя мясціны, бо ў гэтым знаёмстве ёсць заўсёды нешта свежае і цікавае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увахо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.
Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад. У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. Хадкевіч. І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя. Васілевіч.
[Польск. firanka з ням. Fürhang.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)