турбі́на, ‑ы, ж.

Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу. Газавая турбіна. Паравая турбіна. □ Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын, толькі на рэчцы глуха грукала турбіна і шумела вада. Шамякін. Стары ўспомніў дзень, калі турбіна загула. Вялюгін.

[Фр. turbine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. // перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам. Кулакоўскі. Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засту́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм.

1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка. Быкаў.

2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог. Дубоўка.

засту́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць стукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́р’еў, ‑ева.

У выразе: Юр’еў дзень — у старажытнай Русі да канца 16 ст. — права пераходу сялян ад аднаго памешчыка да другога адзін раз у год, пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ, у дзень святога Георгія (Юрыя).

•••

Вось табе, бабка, і Юр’еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабоды дзеянняў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэцьнечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытысянамерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм.

1. на каго-што і без дап. Нечакана сустрэцца з кім‑, чым‑н., выпадкова натрапіць на каго‑, што‑н. Мы прыйшлі ў мястэчка ноччу і, каб не пераходзіць чыгункі, дзе лёгка было нарвацца на нямецкі патруль, спыніліся ў Міколкавага дзеда, двор якога стаяў наводшыбе. Навуменка. Неяк ноччу, падкрадаючыся да чыгункі, мы нарваліся на варожую засаду. Краўчанка. Падарожжа ў адзіночку палохала. Нарвешся дзе-небудзь на дэсант — прыстрэляць, і ніхто ніколі не дазнаецца пра гэта. Асіпенка. // Сустрэцца з кім‑, чым‑н. (звычайна непрыемным, непажаданым) у сваім жыцці, у сваёй дзейнасці. Дзед спрабаваў адгаварыць Міколу — не падабалася яму гэтая паездка ў такі час, калі на кожным кроку можна нарвацца на сваю смерць. Якімовіч. «Нарвецца дзяўчына», — казалі пра .. [Аўгіню] сталыя жанкі і маладзіцы, калі гутаркі пра яе дурасці даходзілі да іх вушэй. Колас.

2. Нечакана прыйсці, з’явіцца. Неяк .. дзядзька Мікіта прывёз сабе цэлы воз бярэзніку, а тут нечакана нарваўся .. ляснік Мацуль. Сіпакоў.

•••

Не на таго нарваўся — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак.

1. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Ён спіць яшчэ, Андрэй.., харошы наш беларускі хлапчына, з якім цябе падружыла на гэты раз зноў дзіўна і нечакана паласкавелая доля. Брыль.

2. Тое, што і падружыцца. Едуць хлопцы дадому па шляху палявому. Яны разам служылі і навек падружылі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паштаві́к, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто працуе на пошце. Ён перакінуў некалькі пісем і падаў адно Лабановічу. — Пэўна гэтага чакалі? — пасміхнуўся паштавік. Колас.

2. Паштовы голуб. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галубя́тнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў; любіцель галубоў. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

2. Лоўчая птушка (ястраб, сокал), якую выпускаюць на галубоў.

3. Разм. Тое, што і галубятня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)