нырну́ць сов. и однокр., в разн. знач. нырну́ть;

н. з вы́шкі — нырну́ть с вы́шки;

ло́дка ~ну́ла ў хва́лі — ло́дка нырну́ла в во́лны;

н. у нато́ўп — нырну́ть в толпу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усхвалява́ць сов.

1. (привести в колебательное движение) взволнова́ть;

ве́цер ~ва́ў жы́та — ве́тер взволнова́л рожь;

2. (вызвать волнение) взволнова́ть; возбуди́ть; (вызвать смятение — ещё) смути́ть;

у. нато́ўп — взволнова́ть (возбуди́ть) толпу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сойм ‘сейм’ (Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб.), ‘збор, з’езд’ (Ласт.), со́йма ‘зборышча’: пʼяная сойма (слуц., А. Кулакоўскі), ст.-бел. соимъ, старое съемъ ‘сход прадстаўнікоў шляхты ў Рэчы Паспалітай’, ‘змова’ (?): почалъ с нѣмъци соимы чинити (Віленскі летапіс XV–XVI стст.), соймік ‘сход прадстаўнікоў шляхты ВКЛ’. Укр. сойм ‘сейм’, со́йманатоўп’, рус. дыял. сойм ‘сялянскі сход’, сойма, суйм, суём ‘тс; натоўп; бойка’. З прыстаўкі *съ‑ і кораня *jьm‑ ад *jęti ‘браць’ (Фасмер, 3, 707). Аднак з улікам польск. sejm ‘сход’, ст.-польск. sjem ‘тс’, славен. sȅjem ‘рынак, кірмаш’, серб.-харв. sajȁm ‘тс’ магчыма рэканструяваць прасл. *sъjьmъ ‘сход, збор’, аддзеяслоўны назоўнік, паводле Ластоўскага, ад сыймацца ‘падыймацца’ (Ласт.), параўн. ст.-бел. съимуть на Вельи, вышеи Ковна двѣ мили (Летапіс Аўрамкі XV ст., гл. Карскі 2-3, 373). Інакш Сной (Бязлай, 3, 224), які выводзіць славенскае і сербскахарвацкае словы з *sъnьmъ ‘тс’. Гл. сейм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

топта́ть несов., в разн. знач. тапта́ць;

топта́ть траву́ тапта́ць траву́;

вса́дники топта́ли толпу́ ко́ннікі тапта́лі нато́ўп;

топта́ть сапоги́ тапта́ць бо́ты;

не топта́ть врагу́ на́шей земли́ не тапта́ць во́рагу на́шай зямлі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кага́л, ‑у, м.

1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы 16–19 стст.

2. перан. Разм. Шумны натоўп, зборышча. У час перакуру ў гаманлівым кагале .. [Тодар], здаралася, забываўся, неасцярожна заглядаўся на дзяўчыну. Вышынскі.

3. у знач. прысл. кага́лам. Разм. Сумесна, гуртам, усе разам. Адзін тут нічога не зробіш. Кагалам, гамузам трэба. Ермаловіч. Бабы кагалам наваліліся на .. [Лявона], адабралі кубак. Кудравец.

[Ад стараж.-яўр. kâhâl — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пал, ‑у, м.

1. Разм. Тое, што і запал ​1 (у 2 знач.). Пытанне, кінутае ў натоўп так проста і неспадзявана, ахаладзіла пал сялянскай злосці. Колас. Крэмез.. з палам даводзіў Размысловічу: — Укладзёмся да трыццатага. От пабачыш! Шынклер.

2. Абл. Павышаная тэмпература цела пры хваробе; гарачка. Сцягнуўшы з печы .. старую, вынашаную сівую суконную жакетку, [маці] ускінула на ногі [Тані]. — Гарыць агнём... Пал у дзяўчыны. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Напоўніць, запоўніць звыш меры. Перапоўніць балон газам. Перапоўніць засекі збожжам. □ Шумны і бесклапотны натоўп перапоўніў.. тэатр. Мікуліч. // перан. Поўнасцю ахапіць, празмерна напоўніць якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Крыўда і пакуты перапоўнілі Міхаськаву цярплівасць. Якімовіч. Крывавая трагедыя ў Рассеках узварухнула, перапоўніла жахам навакольныя вёскі. Асіпенка.

•••

Перапоўніць чашу (цярпення) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашча́сціць, ‑ціць; безас. зак., каму і без дап.

Тое, што і пашчаслівіць. Невядома, колькі зняволеных прарвалася ў горы, але можа хоць каму-небудзь пашчасціць. Быкаў. — Затое пасля шторму, ведаеш, колькі каменьчыкаў на бераг выкіне. Можа, нават пару агатаў пашчасціць знайсці, — гаворыць Андрэйка. Бяганская. Яму, цяжка параненаму, пашчасціла ў вулічнай сумятні .. выбрацца з машыны, нырнуць у людскі натоўп і ўцячы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаўпці́ся, ‑пецца; незак.

Разм.

1. Не выходзіць з галавы, пастаянна напамінаць пра сябе. Нейкая мелодыя чаўплася ў галаве і вярцелася на языку. Сабаленка. Вяртаўся дамоў, а надакучлівая думка зноў чаўпецца ў галаве: працуюць.. [Алена і Генка] ці ўжо скончылі? Б. Стральцоў.

2. Рабіцца, адбывацца (пра што‑н. тлумнае, бязладнае). А з дзвярэй вакзала валіў натоўп барадатых і безбародых мужчын, каб паглядзець, што там чаўпецца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гармі́дар ’гармідар’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), ’зборышча, натоўп людзей’ (Жд. 2). Форма гармідаль (Касп.: пад гармі́дар) — вынік дысіміляцыі р — р > р — л. Сюды ж гармі́дарны, гармі́дараваць (Нас.). Старая этымалогія (Нас.): < літ. armidaris. Хутчэй, аднак, гэта запазычанне з польск. harmider, hermider (Кюнэ, Poln., 56). Укр. гарми́дер (паводле Рудніцкага, 1, 573, польск. слова < укр.; першакрыніца — перс. мова; параўн. Слаўскі, 1, 407).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)