патру́ль, ‑я, м.

Невялікі ўзброены атрад (войска ці міліцыі) або ваеннае судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай у пэўным раёне, месцы. — Аднойчы мне давялося быць з ім [Раманам] у сумесным патрулі па дружыне. Савіцкі. Узмоцнены патруль ахоўваў кожны метр на чыгунцы, кожны склад, абнесены да таго ж калючым дротам. Мікуліч. // Той, хто знаходзіцца ў такім атрадзе. Учора перад усходам сонца падпольшчыкі знялі патруля і ўзарвалі чыгуначны мост. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́менный

1. (о здании из камня или кирпича) мурава́ны;

ка́менный дом мурава́ны дом;

ка́менная стена́ мурава́ная сцяна́, мур;

2. в др. знач. каме́нны;

ка́менная соль каме́нная соль;

ка́менный у́голь каме́нны ву́галь;

ка́менный век ист. каме́нны век;

ка́менный мост каме́нны мост;

ка́менная насти́лка брук;

ка́менные поро́ды геол. каме́нныя паро́ды;

ка́менные рабо́ты каме́нныя рабо́ты;

ка́менная ба́ба каме́нная ба́ба;

ка́менный мешо́к каме́нны мяшо́к;

как за ка́менной стено́й як за муравана́й (каме́ннай) сцяно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поко́иться несов.

1. (пребывать в покое) знахо́дзіцца, быць у спако́і; (отдыхать) адпачыва́ць;

2. (быть похороненным) спачыва́ць, быць пахава́ным;

здесь поко́ится мой оте́ц тут спачыва́е (пахава́ны) мой ба́цька;

3. (лежать, опираться на основание) абапіра́цца, апіра́цца (на што); (лежать) ляжа́ць (на чым); (стоять) стая́ць (на чым);

мост поко́ится на а́рках мост абапіра́ецца на а́ркі;

4. перен. (основываться) грунтава́цца;

э́тот вы́вод поко́ится на глубо́ком изуче́нии предме́та гэ́тая высно́ва грунту́ецца на глыбо́кім вывучэ́нні прадме́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правалі́цца сов.

1. в разн. знач. провали́ться;

п. ў я́му — провали́ться в я́му;

мості́ўсямост провали́лся;

куды́ ты ~лі́ўся? — куда́ ты провали́лся?;

п. на экза́мене — провали́ться на экза́мене;

усе́ пла́ны ~лі́ліся — все пла́ны провали́лись;

2. (о глазах) впасть, ввали́ться, провали́ться;

гато́ў скрозь зямлю́ п. — гото́в сквозь зе́млю провали́ться;

як скрозь зямлю́і́ўся — как сквозь зе́млю провали́лся;

каб ты ~лі́ўся! — чтоб ты пропа́л!;

п. з трэ́скам — провали́ться с тре́ском

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брук1 ’каменная маставая’ (ст.-бел. брук з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. брук ’тс’. Запазычанне з польск. bruk ’тс’ (дзе з ням. Brücke мост; брук’). Гл. Рудніцкі, 220; Бернекер, 89; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 46; Брукнер, 42.

Брук2 ’самая быстрыня ракі’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) брук ’пясчаная водмель у рацэ’. Мабыць, таго ж паходжання, што і брук1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’каменне’ → ’месца ў рацэ, дзе каменне’ → ’быстрыня’. Параўн. брук ’каменне’ (Сцяшк.). Але не выключаецца, што брук2 звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. бру́кать ’гаварыць незразумела’ (гукапераймальнае). Параўн. укр. белебе́нити ’балбатаць’, бе́лебень глыбокае месца ў рацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́йтух, мн. л. плейтухі ’доўгія касмылі на галаве’ (ТС), плейту́х ’неахайны чалавек’ (жлоб., Жыв. сл.; Бяльк.), ’тупіца, разява’, плейтухі ’валасы, кавалкі’: кабударыў аб мост, сь цябе б плейтухі пыляцелі (Юрч. СНЛ), плейтух, плейтушына, алей‑ тушка ’лаянкавы выраз на яўрэяў’ (Нас.), рус. смал. плейтух ’мянушка яўрэя’. З польск. flejtuch ’неахайны, брудны, непрыстойны, нядбалы’, якое са ст.-ням. fleien ’мыць’ і Tuch ’палатно, хустка’. Гэтае значэнне развілася з першасных: ’шматок, жмут, касмыль пакулля’; ’скрутак марлі ці корпіі для затыкання ран’. Паводле Банькоўскага (1, 375) — з мовы цырульнікаў, узыходзіць да ням. flet, цяпер у значэнні канал’ і tuch ’хустка’,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мастка ’палаці каля печы, дзе спяць’ (Сцяшк.), ’дошка, прыладжаная да печы ці да ложка’ (гарад., Сл. ПЗБ), пры́мастак ’насціл з дошак паміж печчу і сцяной у курнай хаце’ (Скарбы), пры́мосток, прэ́мусток ’ляжак ля печы’, мн. л. пры́мосты, пры́мусты ’насціл з дошак на невялікіх падстаўках (козлах) каля печы, на якім спалі’ (Сіг., Сл. Брэс.), прэ́муст ’шырокая лава каля печы’ (Сіг.), толькі мн. л. пры́масткі ’седала’ (ашм., Сл. ПЗБ), прымо́сце, прыму́сте ’насціл з дошак каля печы’ (Шушк.), мн. л. прымо́сткі ’памост’ (Раст.). Да мост (гл.). Параўн. рус. дыял. примо́стка ’шырокая лава каля рускай печы для спання’, укр. при́мостка, при́містка ’прымацавання да чаго-небудзь лава, памост’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тло1 ’тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’прах, попел, тлен’ (Нас.), тлё ’гніль, парахно’: бадай сена да тлём стала (гом., Рам. 8). Аддзеяслоўны назоўнік ад тлець (< *tъlěti) ’гніць; паціху гарэць’ (гл.) з семантыкай ’вынік працэсу’; сюды ж, відаць, і тля ’?’: нехай цебе тля тлиць (Нас.) у значэнні суб’екта дзеяння (’агонь’?).

Тло2 ’аснова’ (Сцяшк.), ст.-бел. тло ’дно’ (пач. XVII ст., КГС). Укр. тло ’аснова’, рус. дыял. тло ’дно, аснова’, стараж.-рус. тьло ’зямля, грунт, падлога’, польск. tło ’фон; грунт; под у печы’, н.-луж. tło ’падлога, паласа зямлі, краіна’, в.-луж. tło ’падлога’, чэш. дыял. tlo, tla ’дашчаная столь’, славац. tlo ’столь’, славен. tlò, tlà ’грунт, зямля; падлога’, серб.-харв. тло̏ ’тс’, макед. тло ’грунт’, ст.-слав. тьло. З прасл. *tьlo ’дно, аснова, грунт’, роднаснага да *stьlati ’рассцілаць, слаць’. Далей роднаснае да літ. tìlė ’дошчачка з насцілу ў лодцы; палена, шчапа’, tìlės ’дашчаны насціл на дне чаўна’, tìltasмост’, pãtalas ’пасцель’, лат. tals, tale ’выбельванне (лёну)’, tiltsмост’, прус. talus ’падлога’, ст.-в.-ням. dilla, dili ’маснічына’, ст.-ісл. þel ’грунт, аснова’, ст.-ірл. talam ’зямля’, лац. tellūs ’тс’, грэч. τηλίᾱ ’дошка для гульні’, ст.-інд. talam ’раўніна’ на падставе і.-е. *tel‑ ’плоскі’, ’рассцілаць’ (Борысь, 634; ЕСУМ, 5, 584; Фасмер, 4, 65; Брукнер, 571; Махэк₂, 645; Бязлай, 4, 186; Каруліс, 2, 406–407).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апраме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, як у пекле; пякельны. // перан. Незвычайны па ступені праяўлення. На міг здалося, што навокал апраметная цемрадзь. Карпаў. Прыўзнімаю галаву .. і жахаюся: пада мною — прадонне. Чорная, як сажа, апраметная бездань. Сачанка.

2. у знач. наз. апраме́тная, ‑ай, ж. Пекла, падземнае царства. — А вы, бацюшка, — перабіў яго Андрэй, — у Чыжэвічы да свае Юлькі ўсё яшчэ па лёдзе ходзіце ці праз мост? Па лёдзе цяпер страшна, праваліцеся ў апраметную. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Тое, што і імкнуцца (у 1 знач.). Жоўтыя хвалі з белым накіпам бурліва імкнуць і імкнуць у далячынь. Пестрак. А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю. Багдановіч. Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці. Колас.

2. Распасцірацца, цягнуцца ў якім‑н. напрамку. Ад плошчы, праз мост, угару імкнуў праспект. Карпаў.

3. што. Накіроўваць рух, цягнуць куды‑н. Галіны распасцёрты, дрэва Свой стан імкне ў блакіт пусты... Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)