першабы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва. Першабытны чалавек. Першабытнае грамадства. Першабытная культура.

2. перан. Устарэлы, прымітыўны. Першабытная тэхніка. □ У гэтым млыне і пад’ёмны механізм быў таксама стары, першабытны. Брыль. // Дзікі, некультурны. Першабытныя норавы.

3. Першапачатковы, былы. Тут, у вёсцы, першабытная цішыня, хвалюючы водар зямлі, пах усяго жывога, што расце, цягнецца да сонца, дыхае. Навуменка. І вецер імкнецца наўсцяж развінуць сваю першабытную дужасць. Глебка. // Некрануты, у натуральным стане. Першабытны лес.

4. Ужываецца ў якасці састаўной часткі назваў некаторых выкапнёвых жывёл. Першабытны зубр.

•••

Першабытны камунізм гл. камунізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.), тормозі́ць ’хваляваць, парушаць; уплываць на нармальную працу’ (КСТ), тормозова́ць ’тузаць, тармасіць’ (ТС); сюды ж то́рмазмеханізм для тармажэння’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормаза́ ’непаседа’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тармазы́ ’падрэзы (у санях)’ (лудз., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. тормози́ть ’запавольваць, спыняць рух’, дыял. тормози́ть ’гаварыць глупствы, несці лухту’, тормози́ться ’хвалявацца, непакоіцца’, серб.-харв. тр̀мизати ’рухацца, кранацца’, балг. тормо́зя ’затрымліваць развіццё, перашкаджаць’, ’гнясці, прыгнятаць’ (маральна). Словы без пэўнай этымалогіі. Тэхнічны тэрмін выводзяць з грэч. τορμος ’устаўленае ў адтуліну; дзірка з затычкай, цвіком, калочкам’ (сумніўна, гл. Трубачоў, Дополн., 4, 84) або з цюрк. turmaz ’падкладка пад калёсы арбы’ (там жа), што, відаць, запазычана з рускай мовы. Дзеясловы з больш шырокай семантыкай Куркіна (Этимология–1974, 44–45) збліжае з *tьrm‑ з пашыральнікам ‑z‑, што ўрэшце да і.-е. ter‑ са значэннем ’церці’. Няпэўна; цяжка семантычна адмежаваць ад тармасіць (гл.), параўн. і польск. дыял. termożyć ’марудзіць, траціць час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

часово́йI прил.

1. (к часы́) гадзі́ннікавы;

часово́й механи́зм гадзі́ннікавы механі́зм;

часова́я стре́лка гадзі́ннікавая стрэ́лка;

часовы́х дел ма́стер ма́йстар гадзі́ннікаў, гадзі́ннікавы ма́йстар;

2. (о времени) гадзі́нны, пагадзі́нны;

часова́я ле́кция гадзі́нная ле́кцыя;

часово́й гра́фик гадзі́нны (пагадзі́нны) гра́фік;

часова́я опла́та пагадзі́нная апла́та, апла́та ад гадзі́ны;

часово́й по́яс ча́савы по́яс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

меха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе. Механіка ў больш шырокім або вузкім сэнсе слова ведае толькі колькасці, яна аперыруе хуткасцямі і масамі і, у лепшым выпадку, аб’ёмамі. Энгельс. // Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае пытанні скарыстання вучэння аб руху і сілах для практычных задач. Прыкладная механіка.

2. Разм. Тое, што і механізм (у 1 знач.). Механіка гэтага ўзрыва[льніка] была даволі простая. Карпюк.

3. перан. Складаная сутнасць, будова чаго‑н. Механіка рэвалюцыі. // Разм. Аб якім‑н. хітрым, замаскіраваным ўчынку.

•••

Квантавая механіка — тэорыя механічных працэсаў з удзелам мікрачасцінак.

Нябесная механіка — раздзел астрапоміі, які вывучае рух нябесных цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́д 1, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыводзіць — прывесці (у 1 знач.).

2. Спец. Прымусовая дастаўка каго‑н. (абвінавачанага, сведкі і пад.) у выпадку адмаўлення прыйсці добраахвотна. // Арышт, затрыманне з дастаўкай у органы міліцыі або ў месца папярэдняга зняволення. Хуліган меў некалькі прыводаў.

прыво́д 2, ‑а, М ‑дзе, м.

Прылада для прывядзення ў рух якой‑н. машыны, механізма і пад. Электрычны прывод. Конны прывод. // Частка такой прылады ў выглядзе суцэльнага раменнага паса, які злучае машыну, механізм, станок і пад. з крыніцай энергіі. Дрэвы спілоўвалі і ручным спосабам і піламі з прыводам ад невялічкага маторчыка. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́ліна, ‑ы, ж.

1. звычайна мн. (разва́ліны, ‑лін). Рэшткі разваленай пабудовы альбо групы пабудоў. На муроў граніт, На чорныя разваліны Нямігі Крутымі рэчышчамі вуліц, як прыбой, Плывуць веснавыя крыгі, Далёкі золак несучы з сабой. Танк. Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай смерці Андрэя. Шамякін. Як героі, то ўпалі, Расстраляныя, ніц, Злеглі ў грудах развалін Сотні сот камяніц. Гілевіч. // Разм. Расстроеная, разбітая машына або механізм. — Малатарня была, што і казаць. Не тое, што гэта разваліна, — у тон .. [Андрэю] адазваўся Костусь. Васілевіч.

2. перан. Разм. Пра старога або разбітага хваробай чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрацава́цца 1, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). У працэсе працяглай работы дайсці да непрыгоднага стану, знасіцца (пра інструмент, механізм). Матор спрацаваўся.

2. Стаміцца, страціць сілы, здароўе ад непамернай працы. [Марыля:] — Не ў тых гадах я, Амеля, не да гэтага мне цяпер. Якая была, то няма ўжо тае, спрацавалася. Лобан. [Маці] заўсёды так. Усё шкадуе, .. каб не спрацаваўся, каб у пару пад’еў. Дамашэвіч.

спрацава́цца 2, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Дасягнуць поўнай зладжанасці, узгодненасці ў працы з кім‑н. [Зелянюк:] — Ну, што, згода? Едзем? .. Будзем разам працаваць на заводзе... Тут не спрацаваліся, дык, можа, там лепш патрапіш. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з ударнай працай, ударніцтвам. Ударная брыгада. □ Тлумач растлумачыў: «Наш цэх ударны. Усе стараюцца, каб ніводнай хвіліны не прапала дарма». Чорны. Ударны месячнік па нарыхтоўцы і вывазцы лесу дзяржаве прайшоў .. вельмі ўдала. Брыль.

2. Галоўны, першачарговы; неадкладны. Школа была ўдарным аб’ектам ударнай будоўлі. Грахоўскі. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

уда́рны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару. Ударны механізм. Ударная хваля ўзрыву. Ударныя музычныя інструмент.

2. Які наносіць рашаючы ўдар па ворагу, прызначаны для такога ўдару. Ударны полк. Ударная група. □ На краі хвойніку размяшчаўся ўдарны атрад, сабраны з найлепшых і дужэйшых байцоў усіх атрадаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяка́ч 1, секача, м.

1. Прылада, інструмент для раздрабнення, сячэння чаго‑н. Крыху счакаўшы, загрукаў сякач у карыце — гатавалася снеданне свінням. Колас. Лёдзя ачышчала мяса ад костак і потым драбіла яго секачом. Карпаў. Падбівае .. [цётка] нейкім секачом толькі што прытаптаны снег на тратуары. Мыслівец.

2. Спец. Механізм для разразання торфу на кускі.

сяка́ч 2, секача, м.

1. Дарослы самец дзіка, марскога коціка. Тым часам старэйшыя парасяты робяцца падсвінкамі і, нарэшце, секачамі, але ўсё роўна пры бацьках застаюцца. В. Вольскі. Даніла забіў ударам дзіды матку, і тут стары сякач кінуўся на каня і зваліў яго разам з коннікам. Караткевіч. // Пра зуб дзіка. Дзе трушком, а дзе наўскач, Выскаліўшы зуб-сякач, Бег стары кабан надворны. Вітка.

2. Насякомае з пакрытым кароткімі валаскамі целам, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

Невялікае вайсковай падраздзяленне (у пяхоце, артылерыі і пад.). Стралковы ўзвод. Кулямёты ўзвод. □ Начамі з пушчы за Нёман выязджалі разведчыкі, выходзілі ўзводы, падчас цэлы атрад ні брыгада. Брыль.

узво́д 2, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. узводзіць — узвесці (у 1, 2 знач.); узвядзенне.

2. ‑а. Спец. Частка затвора або замка агнястрэльнай зброі, якая стрымлівае ўдарны механізм перад баявой гатоўнасцю. Прыціснуўшыся да сцяны. Бывалы трымаў пісталет на ўзводзе. Новікаў. — Ну, час ісці ўжо... Годзе. Пайшлі!.. Курок на ўзводзе. Па праву канваіра Узвёў Аніс курок. Куляшоў.

•••

На ўзводзе — а) у стане ап’янення; у стане ўзбуджэння. Марцін жа перад тым наведаўся к суседу, Там выпіў як належыць, закусіў. Ну і на ўзводзе быў, вядома. Корбан; б) напагатове. Трымаць пісталет на ўзводзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)