Пляту́нмайстар па пляценню кашоў’ (карм., Мат. Гом.). Да плесці (гл.). Суф. -v//, як у лятун, хадун, паўзун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кале́снік, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе колы, калёсы. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.

Празмерна ганарыцца, задавацца. Не пышыўся, не сек з пляча майстар Шарахоўскі, не разганяў людзей. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпале́рнік, ‑а, м.

1. Майстар, спецыяліст па вырабу шпалераў (у 1 знач.).

2. Тое, што і шпалера (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́мар, ‑а, м.

Майстар, які займаецца вырабам раменнай вупражы. Клім змалку парабкаваў, потым трохі навучыўся на рымара і шыў хамуты. Кулакоўскі.

[З польск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маэстра ’ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта’, ’званне выдатных шахматыстаў’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. maestroмайстар’, ’настаўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Місцю́к, місьцю́к ’мастак, майстар, знаўца’, ’зух’ (Нас., Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), укр. мистю́к, рус. мастюк. Параўн. яшчэ бел. мастак. Усе з’яўляюцца пераўтварэннем са ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ, мистръ, мийстръмайстар, начальнік, правіцель’, ’настаўнік’, ’кат’, якія праз ст.-польск. мову прыйшлі з с.-в.-ням. meistere лац. magister ’правіцель; кіраўнік, настаўнік’ (Карскі, Труды, 312; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пісьменнік, літаратар, аўтар, мастак слова, майстар слова

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

о́птык, ‑а, м.

1. Спецыяліст у галіне оптыкі.

2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў. З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі] выйшлі а восьмай гадзіне раніцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыкліза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне ў цыкл. Цыклізацыя работы рухавіка. □ Да закончаных цыклаў, да цыклізацыі меў вялікую прыхільнасць такі майстар верша, як Валерый Брусаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)