Мару́на маг. ’павіліца мягкая, Galium moliugo L.’, смал. марэна ’тс’, маг. маруна‑мір ’павіліца, маруна сапраўдная, Galium verum L.’ (Кіс.), сувальск. maruna ’тс’. Назва перанесена з расліны марэна ’Rubia tinctoria’, якую звязваюць (гл. Махэк, Jména, 220) з мараць ’пэцкаць’. Аналагічны перанос назвы ў чэш. мове: rměni, řmení ’павіліца’ з maření > mařina ’марэна’. Ва ўкр. мове назва маруна перанесена на рамонак (Matricaria L.) і на пірэтрум дзявочы (Pyrethrum parthenium Sm.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́тлынь ’затока’ (Яшк., слаўг.). Утварэнне ад дзеяслова *атлынуць; параўн. адлынуць ’атхлынуць’ (Бяльк.) з суф. ‑jь або з *вотхлынь, якое з адхлынуць; параўн. маг. атхлань (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ко́лат ’доўгі кій з перакладзінай на адным канцы, якім заганяюць рыбу ў сетку ці нерат’ (Нар. сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.). Да калаціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапа́ціць, лыпа́ціць ’вастрыць касу’ (Касп.; в.-дзв., Шатал., Юрч. Фраз. 2, Мат. Маг.), рус. арханг. лопатить ’тс’. Утворана ад лапа́тка, лапа́тачка ’мянташка’ (ДАБМ, к. 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мы́ўніца ’лазня’ (віц., маг., мін., Яшк.), ст.-рус. мовня, мовьня, мовьница, мовница ’тс’ (X ст.), якія ад дзеяслова шматразовага дзеяння мывати < мыти. Да мыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напа́шкі ’накінуўшы на плечы’ (докш., Янк. Мат., Янк. 1, Сцяц., калінк., рагач., Мат. Гом., Мат. Маг.), напа́шку ’тс’ (навагр., Нар. словатв.). З наапашкі ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перашы́ўка (піряшы́ўка) ’перагародка ў хаце’ (Мат. Маг.). Да пера- і шыць (гл.), адно са значэнняў якога ’прыбіваць’, параўн. абшыць ’абвіць дошкамі’, перабіўка ’тонкая перагародка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прася́нік ’расліна бор, Milium L.’ (маг., Кіс.). Рус., укр. прося́ник, польск. prosownica, чэш. prosník. Да проса, па знешняму выгляду (гл. Махэк, Jména, 289 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сака́ ’асака’ (Нас., Бяльк., Жд. 2, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’балоцістая нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex’ (Грыг.). З асака (гл.) у выніку адпадзення а‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імжа́ 1 ’імгла, дробны дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб.), імга́ ’тс’ (ТСБМ). Рус. дыял. мга, имга́, имжа́, имжи́ца, мжи́ца, мжи́чка, укр. мжа, мжи́чка, польск. mżawka, чэш. mžička, дыял. mžitka. Ад імжыць (гл.). Відаць, ужо ў прасл. *mьga ’імжа, дробны дождж’ поруч з *mьgla ’туман, малапразрыстае паветра’ (гл. імгла), Мяркулава, Этимология, 1973, 59. Імжа́ка (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., Янк. III; маг., Янк. Мат., 28), мжа́ка, мжак (Мат. Маг.) утворана суфіксам ‑ак‑а ад імжыць. Імжэ́нь (Мат. Маг.) — вытворнае з суф. ‑энь.
Імжа́ 2 ’незлічоная колькасць чаго-н.’ у кантэксце: «што йімжы рыбы» (маст., Весці, 4, 1969, 129). Утворана лексіка-семантычным шляхам ад імжах 1: параўн. паралелізм семантычнай структуры слав. *tьma: ’цемра’ і ’процьма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)