По́дгурдоўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарафа́н ’руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобай крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’доўгая світка’ (Сцяшк.), сарахва́н ’жаночае адзенне’ (Бяльк.), ’сукенка без рукавоў’ (Ян.), сарапа́н ’тс’ (Мат. Гом.). З рус. сарафа́н ’жаночае суцэльнае адзенне без рукавоў’, старое ’мужчынскі кафтан’, ст.-рус. сарафанъ ’доўгі мужчынскі кафтан’. Рус. слова запазычана з усходу праз цюрк. särapa(i) з пярс. serāpā ’пачэснае адзенне’ (Міклашыч, 288; Праабражэнскі, 2, 252; Фасмер, 3, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́йгрыш, ‑у, м.

1. Страта ў гульні; становішча, якое склалася ў выніку няўдачнага канца гульні. Пройгрыш у шахматнай гульні. // Няўдачны вынік, паражэнне (у якой‑н. справе, спрэчцы і пад.). Злосць забірае Аксёна. Перад яго вачамі ўстаюць суды, доўгая цяганіна з панам Скірмунтам і пройгрыш справы па ўсіх інстанцыях. Колас.

2. Тое, што прайграна. Вялікі грашовы пройгрыш.

3. Няўдача, нявыгада. Апынуцца ў пройгрышы. □ [Сцёпка:] — Правільна кажаш, Атрымалі б выйгрыш у часе, але пройгрыш у сіле... Гамолка. Адзіны пройгрыш мой, і немалы — не здолеў я прываражыць Ірыну. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпуска́ч ’кіёк, адзін канец якога ўсаджаны ў дзірку навоя і не дае навою круціцца’ (в.-дзв., Шатал.), прыпускні́кдоўгая палка, якой нацягваюць ніткі асновы’ (віл., Жд. 1), прыпу́снік, пріпу́снік, прыпу́сьнік, прыпуска́льнік, прыпушча́льнік ’кій (клін), які ўтрымлівае кола (пярэдняга) задняга навоя’ (Нік. Очерки, Касп., Сл. ПЗБ; ушац., леп., малін., гарад., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. припуска́ть ’намотваць палатно на пярэдні вал (пры тканні)’, укр. припуща́льник ’шасцярня ў коле пярэдняга навоя ў кроснах’. Вытворныя з рознымі суфіксамі ад прыпуска́ць < пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаланда́ ‘пасмешышча’, ‘нікчэмнасць, дрэнь’ (Нас.), ‘скандал’: век жывуць са скаландой (Мат. Гом.), скулунда́ ‘аткіды, смецце’, ‘астатак’ (Бяльк.), скулінда́ ‘дробязь, вельмі мала’ (Юрч.). Насовіч (Нас., 580) узводзіць да грэч. σχανδαλον ‘спакуса’, ‘перашкода’, параўн. сканда́л (гл.), што магло паўплываць на семантыку. Відаць, запазычанне з літ. skalándaдоўгая адшчэпленая лучына для пляцення кошыкаў і да т. п.’, ‘трэска, асколак’, skelénda ‘трэска, асколак’, якія, паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 269), ад skélti ‘шчапаць’ з суф. ‑da. Да семантыкі параўн. дробязь < дробны < драбіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гісто́рыя, ‑і, ж.

1. Рэчаіснасць у працэсе развіцця. Законы гісторыі. Дыялектыка гісторыі.

2. Сукупнасць фактаў і падзей, якія адносяцца да мінулага чалавечага грамадства. Беларусь увайшла ў гісторыю як краіна-партызанка. «Маладосць».

3. Навука аб развіцці чалавечага грамадства. Гісторыя СССР. Гісторыя сярэдніх вякоў. Гісторыя старажытнага свету.

4. Паслядоўнае развіццё чаго‑н. Гісторыя гандлёвых адносін.

5. Навука, якая разглядае паслядоўнае развіццё, змяненне якой‑н. галіны прыроды або культуры. Гісторыя зямной кары. Гісторыя беларускай мовы. Гісторыя тэатра. Гісторыя архітэктуры.

6. Сукупнасць фактаў і падзей, звязаных з кім‑, чым‑н. Сямейная гісторыя.

7. Расказ, апавяданне. Хлопец з фантазіяй, ён спакушаў таварышаў вясёлымі гісторыямі, выдумкамі і нечаканымі прапановамі. Карпаў.

8. Здарэнне, падзея, выпадак. Кабушкін расказваў вясёлыя гісторыі са свайго жыцця. Новікаў.

•••

Гісторыя хваробы — медыцынскі дакумент аб стане здароўя хворага, які запаўняецца ўрачом ад пачатку лячэння і да яго канца.

Вечная гісторыя — тое самае, увесь час адно і тое.

Вось дык гісторыя! — пра нечаканы, непрадбачаны паварот справы.

Доўгая гісторыя — тое, што і доўгая песня (гл. песня).

Павярнуць кола гісторыі назад гл. павярнуць.

Пра гэта гісторыя маўчыць (жарт.) — што‑н. застаецца невядомым, лічаць непатрэбным гаварыць пра што‑н.

Трапіць у гісторыю гл. трапіць.

Увайсці ў гісторыю гл. увайсці.

[Грэч. historia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праця́г, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. працягваць — працягнуць (у 8 знач.) і працягвацца — працягнуцца (у 3 знач.).

2. Тое, што прадаўжаецца; частка чаго‑н., прадаўжэнне. Мінула пяць год, і чытач атрымаў працяг трылогіі — кнігу «У глыбі Палесся». Шкраба. І на міг Сашы здалося, нібы ўсё, што яна пачула толькі што, — гэта працяг страшнага сну. Шамякін. Доўгая вулачка паміж платамі была працягам гэтай сцежкі. Чорны.

•••

На працягу чаго — у час чаго‑н. Лацінская мова на працягу ўсяго сярэдневякоўя была афіцыйнай мовай навукі і пісьменнасці народаў Заходняй Еўропы. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пліта́, ‑ы, ДМ пліце; мн. пліты, пліт; ж.

1. Вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй. З цяжкіх гранітных пліт узняўся маўзалей. Танк. Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, акуратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і заліта асфальтам, абсаджана двума радамі каштанаў. Колас. Рудзенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. Місько.

2. Кухонная печ з канфоркамі. — Хацелася б, сынок, каб і ты быў такі спагадлівы і уважлівы да людзей, — зазначыла маці і адышлася да пліты гатаваць снеданне. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́рка 1, ‑і. ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Шырокая і доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком, якая надзяваецца паверх кажуха. Потым.. [Ліза] чула, як увайшоў у хату дзед, скінуў бурку і пачаў тупаць па кухні цяжкімі ботамі. С. Александровіч.

2. Род плашча або накідкі з тонкага лямцу, якой карыстаюцца коннікі на Каўказе. Гэта былі вельмі маляўнічыя коннікі ў круглых кубанках з чырвоным верхам і, нягледзячы на спякоту, у чорных шыракаплечых і шыракаполых бурках, на добрых сытых конях, падабраных адзін у адзін па масці. Машара.

бу́рка 2,

гл. буркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маталы́га1 ’той, хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (Растарг.), маталыжка, маталы́жкік ’мот’ (Нас.), ’бадзяга’ (ТСБМ, Нас.), мыталы́га ’жулік’ (Бяльк.), мотолы́га ’круцель’ (ТС), маталы́жнічаць ’жыць падманам, махлярыць’ (Нас.), маталыжыць ’маніць’ (Крыў., Дзіс.). Рус. смал. мотолы́га, мотолы́жка ’бадзяга’, кубан. мотолыж́ник ’жулік’, пск. мотолыга ’хлус’, пенз. ’мот’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць/матля́ць (гл.). Суфікс ‑ыга надае лексеме адмоўна-экспрэсіўнае значэнне.

Маталы́га2 ’голень’ (Касп.). Рус. пенз., ніжагар., урал. мотолы́га ’вялікая косць’, цвяр., ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́гадоўгая худая нага’. Бел.-рус. ізалекса. Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)