вадалі́ў, ‑ліва, м.

1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

2. Стараста суднавых рабочых, старшы рабочы на баржы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўню́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і паўнюткі. Сабралася.. [бабка Мар’я] ісці па ваду, глядзіць, а вёдры ўжо паўнюсенькія. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́ціцца Трэцца (аб вадзе)’, лёціць ’падаграваць ваду’ (Яўс.). Да лёта (гл.). Сюды ж лётны ’цёплы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квякчэ́ць1 ’квактаць’ (Нар. лекс.). Гл. квактаць.

Квякчэ́ць2 — пра ваду (Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Гл. квякчэць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бакшто́ў, ‑това, м.

Спец. Канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак.

[Гал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́маразіцца, ‑разіцца; зак.

1. Загінуць ад марозу.

2. Страціць на марозе ваду, вільгаць.

3. Выстудзіцца ад марозу. Хата вымаразілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Штучна выдаліць ваду адкуль‑н.; зрабіць бязводным. Абязводзіць торф. Абязводзіць мясцовасць. Абязводзіць арганізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прапускае праз сябе што‑н. (ваду, святло і пад.). Пранікальныя пароды. Пранікальны для электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлюпбэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

Металічная бэлька, прызначаная для спуску шлюпак на ваду і падымання іх на борт.

[Гал. sloepbalk.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́з, -ле́зла; -ле́зь; зак.

1. на што. Падняцца, забрацца.

З. на дрэва.

2. у што. Увайсці, пранікнуць куды-н. (разм.).

З. ў машыну.

З. ў ваду.

З. ў кішэню.

Залезці ў доўг — стаць даўжніком каго-н.

|| незак. зала́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)