Мякша́ ’насенная частка гарбуза’ (маст.), ’мякаць мяса’ (лід., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑ш‑α гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памага́йла ’памочнік’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Да памагаць з суф. ‑ла, утворанае на базе асновы цяперашняга часу (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Памярэ́ча, помырэча ’мор; перан. злы, дакучлівы чалавек’ (Клім.). Дэрыват з суф. ‑эч‑а ад памерці < тегН (гл. мерці) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́свішча, пасвішча ’паша’ (Сцяц. Сл., Жд. 1, ТС). Ад пасвіць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46; Слаўскі, SP, 1, 95.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасцю́шка ’доўгая пуга ў пастуха’ (Выг.). Да пасці 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 72–73. Аналагічна свістушка, габлюшка, вітушка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́піч ’грузіла’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць (па‑тапляць). Аб суфіксе ‑іч (са значэннем ’прадмет дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачу́так ’адчуванне, настрой’ (Сцяшк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ак (аб ім Сцяцко, Афікс. наз., 23 і 82), як абу́так, збы́так ’збытае’. Беларускае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашыбе́нь ’ухабістая дарога’ (вілен., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Аб Суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўзпра́сілле, паўзпрбснічча ’месца ў сярэдзіне абгароджанага ўчастка’ (слаўг., Яшк.). Да поўз‑ і прасла (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)