прашпегава́ць

‘прашпегаваць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашпегу́ю прашпегу́ем
2-я ас. прашпегу́еш прашпегу́еце
3-я ас. прашпегу́е прашпегу́юць
Прошлы час
м. прашпегава́ў прашпегава́лі
ж. прашпегава́ла
н. прашпегава́ла
Загадны лад
2-я ас. прашпегу́й прашпегу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашпегава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прымо́віць

‘сказаць у дадатак, дапоўніць (прымовіць што-небудзь і пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымо́ўлю прымо́вім
2-я ас. прымо́віш прымо́віце
3-я ас. прымо́віць прымо́вяць
Прошлы час
м. прымо́віў прымо́вілі
ж. прымо́віла
н. прымо́віла
Загадны лад
2-я ас. прымо́ў прымо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час прымо́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шло́паць

‘гучна, з шумам біцца аб што-небудзь, удараць па чым-небудзь, шлёпаць (яблыкі шлопаюць у траву, боты шлопаюць па нагах)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шло́паю шло́паем
2-я ас. шло́паеш шло́паеце
3-я ас. шло́пае шло́паюць
Прошлы час
м. шло́паў шло́палі
ж. шло́пала
н. шло́пала
Загадны лад
2-я ас. шло́пай шло́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шло́паючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ды́біцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -біцца; незак.

1. Аб валасах, поўсці: станавіцца тарчма.

Валасы на галаве дыбіліся ад ветру.

2. Аб вопратцы — не гладка прылягаць, тапырыцца.

Пінжак на ім дыбіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаргану́цца сов., однокр. ша́ркнуться;

~ну́ўся аб сцяну́ — ша́ркнулся о сте́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атамісты́чны, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да вучэння аб атамах.

Атамістычная тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акладны́, -а́я, -о́е.

У выразе: акладны ліст — афіцыйнае паведамленне аб аблажэнні падаткам, страхоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аграно́мія, -і, ж.

Комплекс навук аб апрацоўцы сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агранамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзыўны́, -а́я, -о́е (афіц.).

Які змяшчае ў сабе паведамленне аб адазванні.

Адзыўная грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́кліч, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кліч, вокліч.

Здалёк даносіўся п. аб дапамозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)