Бабі́нец ’царкоўны цвінтар’, ’бабінец’ (БРС, Нас., Гарэц., Бесар.). Укр. баби́нець ’бабінец, месца, дзе збіраюцца старыя жанчыны’ (рус. бабине́ц, мабыць, запазычана з укр. мовы, але адкуль такі націск?). Вытворнае ад ба́ба1 (суфікс ‑иньць). Першапачаткова — ’месца, дзе збіраюцца бабы’. Параўн. таксама польск. babiniec, чэш. babinec. Можна ставіць пытанне і аб запазычанні з зах.-слав. моў, дзе суфікс ‑inьcь у nom. loci вельмі прадуктыўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талава́ць ’вытоптваць, вытраўляць; утоптваць, трамбаваць’ (Гарэц., Юрч.), ’мучыць, цягаць’ (Сцяшк. Сл., Янк. 1), та́ловаць ’таптаць, мяць’ (ТС), та́ловать ’знішчаць’ (Альп.), та́ловаты ’цягаць, сцягваць у адно месца’ (Арх. Вяр.), талава́цца ’тоўпіцца’ (Юрч., Ян.). Параўн. укр. талува́ти ’таптаць, утоптваць; нядбала ставіцца’, рус. талова́ть ’красці’, иста́ловать ’знішчаць’. Згодна Вярэнічу (Арх. Вяр., 452), палеская форма суадносіцца з та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’. Гл. таліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгало́ўемесца на пасцелі, ложку, куды кладуцца галавой; узгалоўе’ (ТСБМ), прыго́лаўе ’галовы, падгаловак, узгалоўе, падгалоўе’ (Нас.), пры́галавак ’спінка ў ложку’, прыгало́вяц ’тс’, прыгалава́шкамесца каля пярэдняй спінкі ложка’, прыгало́ўнік ’вузгалоўе ў возе’ (Сл. ПЗБ), приголовчик ’хустачка, якую надзяваюць на нованароджанага’ (Серб.), параўн. рус. приголо́вье ’ўзгалоўе ў ложку’, при́голо́вок ’тс’, при́головок, при́головка ’падушка’, укр. приголі́вʼя, приголо́вʼя ’ўзгалоўе’, при́голо́вач, при́головок, приголо́вчик ’узгалоўе’. Да галава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыто́нмесца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’ (ТСБМ), ’прытулак, свой кут’ (узд., Жд. 1). Укр., рус. прито́нмесца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’, укр. прити́н ’сховішча, прыстанішча’. Паводле Фасмера (3, 367), рускае слова разам з тоня, затон (гл.) ад топить з першапачатковым значэннем ’гавань, прыстань’. Не выключана запазычанне з рускай мовы, параўн. народнае прыці́н ’прытулак, сховішча’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́йсца, ме́йсцемесца’, ’мясцовасць’, ’пэўны ўчастак цела, плацэнта’ (Нас., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ), мін. ’частка агарода, якая знаходзіцца за сцяной замка’ (Яшк.), ст.-бел. мейсце (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miejsce, miejsco ’тс’. Форма мейста ’тс’ (Яруш.) — кантамінацыя польск. miejsce і ст.-бел. мѣсто, дыял. ме́стамесца’. Сюды ж ст.-бел. мейский, мейсцкий ’гарадскі’ < ст.-польск. miejski ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мша́ра, мша́рынне, мша́рышча ’балотнае месца, дзе расце мох ці купіны’ (слаўг., Яшк.; Нас.), мша́рысты ’балоцісты, парослы мохам’, ’кучаравы (аб свойскай скаціне)’ (Нас.), мша́рнікмесца, парослае мохам’ (усх.-палес., Талст.), слаўг. мша́рня ’тс’ (Яшк.). Рус. пск., цвяр., смал., кастр. мша́ра, зах. і паўн. мша́рина, мшари́на, ярасл. мша́рище, арх. мша́ристый ’тс’. Усх.-бел.-рус. ізалексы (Макіенка, Бел. лекс., 108). Да імша́ра < мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́галка ’грэбля праз балота’ (Жд., 2). Няясна. Магчыма, ад ву́гал ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Развалі́цца ’разбурыцца’ (лід., Сл. ПЗБ), ’шырока рассесціся, заняць шмат месца’ (Сцяшк. Сл.), развалі́ць ’раскідаць, разбурыць’ (Сцяшк.). Ад раз- і валі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таргану́ць ’рэзкім рухам пацягнуць, штурхануць’, ’зрабіць рэзкі неадвольны рух’ (ТСБМ), ’рушыць з месца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Аднакратны дзеяслоў ад торгаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачо́к ’пляцоўка, узвышанае і роўнае месца’ (Ласт.), ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (чавус., карм., ЛА, 4), ’катух’ (брэсц., Нар. сл.). Да ток2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)