Міта́цца, зьміта́цца ’вылецеўшы з вулля, садзіцца (пра рой)’, метаві́шча, мітаві́шча ’месца, дзе сеў рой’, ’месца, дзе на пашы начуюць коні’ (слаўг., Нар. сл.). Да мятаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітэнка ’жаночая пальчатка без пальцаў’ (ТСБМ), рус. митенка ’скураная пальчатка’. З франц. mitaine ’тс’ (праз польск. mitenka), якое з нар.-лац. *medietāna ’раздзеленая пасярэдзіне’ (Фасмер, 2, 629).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Навяшча́ты, навышчитый: навышчатый койіэлік ’кашэль з накрыўкай, які падвешваўся за спіной’ (палес., З нар. сл.). Ад навёсіць ’павесіць, падвесіць’, параўн. «згорнутую» назву такога кашаля — на́выска (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кусюга́н ’вялікі кусок’ (З нар. сл.). Да кус (гл.). Канглютынацыя эксгірэсіўных суфіксаў: юг‑ан. Гл. аб ‑юг Сцяцко, Афікс. наз., 177–178, аб ‑ан — там жа, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагу́ха, логуха ’лежань’ (пін., Нар. лекс.). Ад ⁺лога (як соня, хода) і экспрэсіўнага суф. ‑их‑а. Да лажыць (гл.). Карэннае ‑о‑ з ‑а‑ (выраўноўванне да палескага окання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здрок ’авадзень’ (Сл. паўн.-зах., Янк. III), здрык ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. зах. бранск. здрык ’страказа’. Бязафіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *з‑драчыць (гл. драчыць ’свярбець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашамата́ць, драг. пошымытитэ ’пазакідваць’ (Нар. лекс.). З польск. szamotać się кідацца, рвацца, біцца’, якое з прэфарманта ше‑ (sze‑) і Змятаць (< прасл. metati ’кідаць’. Гл. яшчэ Брукнер, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласкакі́жы ’вялікія бляхарскія пласкагубцы’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З рус. пассатижи ’ручны камбінаваны слясарна-мантажны інструмент’, якое з франц. passe ’праход’ і ilge ’стрыжань’ (СИС, 1979, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́сік ’плюсавы кафтан’ (навагр., Нар. сл.), плю́саўка ’жакетка з плюшу’ (Жд. 3; лаг., Сл. ПЗБ). З плюс, якое ў выніку кантамінацыі ўтварылася з пліс і плюш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляска́чка: у пляскачку ’гульня хлопчыкаў з пляскатымі каменьчыкамі, якія падскокваюць на паверхні вады’ (гродз., Нар. словатв.). Ад пляскаты (гл.), у выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння гульня пляскатымі каменьчыкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)