кампрэ́с, ‑а, м.
Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс. Шамякін. — У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас. Галавач.
[Фр. compresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зру́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць, якасць зручнага (у 1 знач.); добрая прыстасаванасць для выкарыстання, задавальнення якіх‑н. патрэб. Зручнасць кватэры. Зручнасць мэблі.
2. Прыстойнасць, этычнасць. [Чарнавуса] сустрэў пажылы блізарукі рахункавод. Сустрэў, як звычайна са стрыманай ветлівасцю і павагай .. Для зручнасці нават спытаў пра сёе-тое з гаспадарчых спраў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куфэ́рак, ‑рка, м.
1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну. Чорны.
2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак. Чарнышэвіч. Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лісто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Друкаваны або рукапісны лісток, звычайна злабадзённага палітычнага зместу. Пад вечар лістоўкі былі адасланы ў вёску, а часткова былі раздадзены для расклейкі па горадзе. Галавач. Каціўся на папялішчах Падпольных лістовак гром; Лістовак, якіх не знішчыць Ні полымем, ні штыком. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Разм.
1. Мерка (звычайна двухметровая) для падліку чаго‑н. у метрах. Косцік з вельмі гаспадарлівым і заклапочаным выглядам прайшоў паўз.. [мужчын] да калгаснага двара з метроўкаю на плячы. Чорны.
2. Пра дровы, дошкі і пад. даўжынёю ў адзін метр. Дошка-метроўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канча́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад канчаць.
2. у знач. прыназ. з Т. Уключаючы каго‑, што‑н., аж да каго‑, чаго‑н. (звычайна ў спалучэннях: «пачынаючы з..., канчаючы...»; «пачынаючы ад..., канчаючы...»). Людзі, сядзеўшыя за сталом і на лавах, былі пераважна камандзіры, пачынаючы ўзводным і канчаючы камандзірам батальёна т. Шалёхіным. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карталю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Невялікі лісток паперы, звычайна з якім‑н. запісам на ім. — Тут, брат, ёсць для цябе карталюшка адна, — сказаў стараста і зняў шапку: у шапцы насіў ён свае паперы. Колас. Выслухаў, выстукаў [доктар] хлопца кругом, Даў карталюшку на лекі. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.
Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычэ́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Пра таго, хто звычайна чапляецца, прыдзіраецца; прыдзіра. — Шыба выбіта!.. — заўважыў ён у 23 кватэры. — Запішыце — шыба. — Таварыш Зуб! — з папрокам, з просьбай.. адгукаўся Арцём Іванавіч. Але прычэпа, фармаліст Зуб быў непадступны. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы.
2. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой‑н. начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы.
3. Пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай. Рулет з макам.
[Фр. roulette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)