уці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Уціхамірыць, утаймаваць. Не пераставаў надрывацца ад брэху сабака. — Ды ўціш ты [Пеця] яго, бо схаплю які кол... — узлаваўся Грыша. Місько.

2. Палегчыць або суняць (пра боль, хваробу). Адзін дзед, які і летам спаў на печы, доўга яшчэ круціўся .., не мог уцішыць павольны кашаль... Мележ. Далёка ты яшчэ, далёка, матуля родная мая, і ў горкай долі адзінокай не ўцішыш болю аніяк. Машара. // Суцішыць, супакоіць (пачуцці, перажыванні і пад.). Уцішыць хваляванні. □ І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чараўні́к, ‑а, м.

1. У казках і павер’ях — той, хто можа чараваць, валодае чарамі; вядзьмар. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань... Шахавец. І Харытон Шчыт, маленькі, ужо сагнуты гадамі, у пацямнелым скураным фартуху, снуючы па кузні ў гэтым дрыготкім святле, быў падобны на чараўніка з казкі. Хадкевіч.

2. Знахар. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.

3. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым‑н. Чараўнік слова. □ І яшчэ многімі сваімі творамі здзіўляў, зачароўваў, радаваў і хваляваў мяне гэты чараўнік паэзіі [Аркадзь Куляшоў]. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэ буркава́ць (голубы буркуюць). Укр. бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус. бу́ркать, бурча́ть, польск. burknąć, burczeć, славен. búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́рса ’гірса, Bromus secalinus L.’ (Нас., Касп., Шат.), гірса́ (БРС), ґі́рса (Сцяшк.) (агляд форм гл. Кіс., 26; Непакупны, Лекс. балтызмы, 30), таксама гірс, дырса. Для найбольш пашыранага варыянта гірса крыніцай з’яўляецца літ. girsa, gìrsė (Непакупны, там жа). Варыянтнасць гірса : дырса назіраецца ў Гродз. вобл, і ў Польшчы (на Беласточчыне). Для варыянта дырса крыніцай з’яўляецца літ. dìrsė, але лінгвагеаграфічная праблематыка тут вельмі складаная (гл. Непакупны, там жа). Гл. яшчэ Сл. паўн.-зах. Параўн. яшчэ рус. дыял. ги́рса, польск. дыял. girsa (гл. Фасмер, і, 408).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастэля́нка ’кастэлянка’ (БРС). Параўн. рус. кастеля́нша ’тс’. У ст.-бел. мове ўжо было засведчана гэта слова. Гл. Булыка, Запазыч., 144 (каштелянка; вытворнае ад каштелянъ, кашталянъ, кастелянъ ’камендант замка’). Параўн. яшчэ рус. (старое) кастеля́н ’наглядчык замка або грамадскага будынка’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца італ. caslellano ’камендант, наглядчык замка’ (а гэта з лац. castellānus, утварэнне ад castellum ’замак’). Як і бел. кастэля́нка (каштелянка), але пры дапамозе іншага суфікса, узнікла рус. кастеля́нша (словаўтварэнне яго не бясспрэчнае; параўн. Шанскі, 2, К, 86). Гл. яшчэ Слаўскі, 2, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каштары́с ’фінансавы дакумент для вызначэння і плана валля выдаткаў і прыбыткаў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. укр. коштори́с ’тс’. Слова адносна новага паходжання. Яно адзначаецца таксама ў польск. мове (kosztorys), але там зафіксавана даволі позна (слоўнік Ліндэ яго яшчэ не ведае). Паводле крыніц, якія прыводзіць Слаўскі, 2, 545, упершыню слова адзначаецца ў ням.-польск. слоўніку 1854 г. як пераклад ням. Kostenanschlag. Слаўскі, там жа, указвае, што польск. слова было запазычана бел. мовай (каштары́с) і таксама ўкр. (кошто́рис). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяро́вачны ’зроблены з вяроўкі’ (БРС), вяро́вычный ’тс’ (Бяльк.), укр. вірьовочный, рус. верёвочный, ст.-рус. веревочный. Усходнеславянскае. Утворана ад ст.-рус. вьрвък‑а і суф. ‑ьнъ. Да вяроўка (гл.). Гл. яшчэ вяроўчаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́біць (БРС). Рус. голу́бить, укр. голу́бити. Паводле Шанскага (1, Г, 121), усх.-слав. утварэнне — гэта вытворнае ад назвы птушкі *golǫbь (параўн. і Булахоўскі, Семас. этюды, 170). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 427.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґельза́ць ’кілзаць’ (Шатал.: «Каня трэба гельзаць…»). Дыялектная форма (з азванчэннем пачатковага к‑ > г‑) да кілза́ць ’тс’ (гл.), якое запазычана з польск. kiełzać. Параўн. Бел.-польск. ізал., 47–48. Гл. яшчэ ґе́лзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глакта́ць ’хлябтаць; піць непамерна’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. глохта́ть ’жадна піць’, таксама глокта́ть (гл. СРНГ, 6, 203–204). Паводле Фасмера (1, 415), кантамінацыя форм *glъtati і *lъkъtati. Параўн. яшчэ гло́каць (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)