наско́кам, прысл.

Разм. З разгону, хутка; адразу. [Кастусю] хлопцы казалі: латынь наскокам не возьмеш. Б. Стральцоў. // Мімаходам, наездам, выпадкова. [Алесь:] «Забыўся я на казарму. У арцелях наскокам бываю. Адарваўся. Бачаць хлопцы, гледзячы не, .. толькі начальніка, якога баяцца трэба.. Нядобра гэта!» Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́льны 1, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх.

прабе́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прабелу (у 1 знач.). [Міхася] празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і прагрукатаць. Машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. Навуменка. Зноў ударыў гром, прагрукаў над усім Зашыйкам з канца ў канец. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што і без дап.

Сказаць, вымавіць. Паведамленне было такім нечаканым, што я паспеў толькі прамовіць: — Дзякуй за давер’е. Не падвяду! Анісаў. [Стары] стрымана прамовіў: — Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак., што і без дап.

1. Сказаць ціха, шэптам. — Даруй мне, дачушка! — здавалася, толькі аднымі вуснамі прашаптаў Кандрат. Кулакоўскі. — Трэба праверыць, — ледзь чутна прашаптаў Юрка і асцярожна спусціўся на зямлю. Курто.

2. Шаптаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывы́клы, ‑ая, ‑ае.

Які прывык да чаго‑н., мае прывычку да чаго‑н. Праўда, назваць гэта «зацішшам» мог толькі хіба такі цярплівы, прывыклы да бою воін, як Шчарбацюк. Мележ. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пле́шына, ‑ы, ж.

Тое, што і плех. І толькі там, дзе лугу плешына, рачулкі вузенькую ніць сабой, як кнігаўка, алешына ад сонца хоча засланіць. В. Макарэвіч. Ля самых ног Каваля ляжалі чорныя глыбы дыябазаў з сівымі плешынамі шэрані. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыгнуць усё, многае. Папрыгіналі людзі галовы. □ На магутных дрэвах ляжаў снег і папрыгінаў іх галіны. Чарнышэвіч. Жыта дробнае і спелае.. Жняяркаю яму тут нічога рады не даў бы, толькі папрыгінаў бы дадолу. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паручы́цель, ‑я, м.

Асоба, якая дала паруку, паручылася за каго‑, што‑н. Усе мясцовыя жыхары, якія згубілі свае дакументы, павінны былі падаць заявы, каб атрымаць часовыя пасведчанні і прапісацца ў дамавых кнігах. Толькі трэба было мець двух паручыцеляў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́льшчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які працуе ў парыльні (у 2 знач.).

2. Той, хто парыцца ў лазні або парыць іншых. Толькі найбольш заядлыя парыльшчыкі спачатку трымаліся, сядзелі на падлозе, ушчаміўшы ў калені галаву і закрываючы яе рукамі. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)