Мру́гаць ’маргаць’ (беласт., Сб. 1866 г., Нас.), намружаны ’хмурны’ (КТС, Калюга). Запазычана з польск. mrugać ’маргаць, міргаюць’ (Цвяткоў, 59). Сюды ж пін. мругнути ’маргнуць’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льчык ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (кам., Нар. сл.; брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мыч і вільчык (гл.): рэаліі, названыя імі, знаходзяцца блізка паміж сабой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярва́1, мэрва́, мерва́ ’іл’ (Нікан.; лельч., Нар. лекс.). Да ме́рва 1.

*Мярва́2, ельск., нараўл., браг. мерва́ ’памяты, зблытаны лён’ (ЛАПП). Да ме́рва 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыксу́н ’крыкун (пра дзіця)’ (Юрч., Яўс., З нар. сл., КЭС, лаг., Жд. 3, Мат. Маг., Сцяшк.). Утварэнне на ‑ун пад уплывам крыкун. Да крыкса2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кува́ць ’кукаваць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нар. лекс.). Да кукаваць (гл.). Магчыма, пад уплывам гукапераймальнага кувец, кувік (пра крык некаторых птушак) (параўн. Бернекер, 641; Слаўскі, 3, 448–449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курч1 ’карчага’ (З нар. сл.). Да курчыцца (гл.).

Курч2 ’сабака з пароды хартоў, сетэр’ (Гарб.). Запазычанне з польск. kurcz ’тс’ (Слаўскі, 3, 394–395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцалім ’надта бедны гаспадар’ (Нар. сл.). Словаўтварэнне рэалізавалася тут праз канглютынацыю суфіксаў ‑аль і ‑ім. Куцы > куцаль (як доўгімдоўгаль) (Сцяцко, Афікс. наз., 94) > *куцалімы (як радзімы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцу́к1 ’камячок засохлага гною на поўсці жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцаць (гл.).

Куцу́к2 ’касмыль’ (Жыв. сл., З нар. сл.). Да куцук 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́сіна ’лоб’ (Нар. лекс.), да лобі. Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ас (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 195), пашыранага ‑ін‑сі. Параўн. укр. лобас ’з вялікім ілбом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяд́аць ’з’есці, паесці’ (дзярж., Нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ітэратыўна-дуратыўнага дзеяслова яда́ць < прасл. ědati < ěsti, ědmь ’есці, ем’ (< і.-е. *ē̆d‑) > е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)