Падге́рац ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (ТСБМ, Янк. 2), падгэ́ріц (Бяльк.), падагэ́рц (Шат.), падгэ́рц (Шат., Янк. 2), подге́рэц, подгэ́рэц (ТС), подге́рец (Мат. Гом.), подге́рац (Сл. ПЗБ), підгі́рць, подгі́рць, подго́рец, пудге́рец (Сл. Брэс.), пудге́рац (Тарнацкі, Studia). Рус. курск. подги́риц (без тлумачэння значэння у КСРНГ), смал. подге́р ’жалезная паласа под коламі, якая злучае пярэднюю і заднюю часткі колаў’, укр. підге́рц, пудге́рец ’тс’. Няясна. Па фанетычных прыкметах, запазычанне, хутчэй усяго германізм. Але канкрэтную крыніцу вызначыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катэ́дж ’катэдж’ (ТСБМ, БРС). З тым жа значэннем рус. котте́дж, укр. коте́дж. Запазычанне з англ. мовы. Параўн. англ. cottage ’тс’ (утварэнне ад cot ’хаціна’ суфіксам ‑age). Спачатку слова папала ў рус. мову (у сярэдзіне XIX ст.; упершыню сустракаецца ў раманс Ганчарова «Абломаў») і мела націск крыніцы — ко́ттедж. У якасці варварызма рус. коттедж адзначалася яшчэ ў «Путевых письмах» Грэча (1839 г.). Падвойны націск (ко́ттедж, котте́дж) зафіксаваны ў слоўніку Ушакова (1935 г.), сучасны націск (на другім складзе) замацаваўся значна пазней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кая́к ’лёгкая скураная аднамесная лодка з двухлопасцевым вяслом у некоторых народаў Поўначы’ (ТСБМ), ’лодка з плоскім дноў’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус., укр. кая́к, польск. kajak ’разнавіднасць малой спартыўнай лодкі’ (з XX ст., гл. Слаўскі, 2, 23), чэш., славац. kajak, серб.-харв. kàjak. Запазычанне з эскімоскай мовы праз ням. і англ. У XVII ст. у ням. мове з’явілася ў форме kajakka (пазней Kajak). У мове эскімосаў першапачатковае значэнне слова — «аднамесная крытая лодка для мужчын». Гл. яшчэ Клюге, 339.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўбо́й ’каўбой’ (ТСБМ, БРС). Рус. ковбо́й, укр. ковбо́й ’тс’. Паводле Шанскага, 2, 180, запазычанне новага часу з англ. мовы. Упершыню адзначаецца ў слоўніку замежных моў у 1933 г. Можна меркаваць, што слова запазычана дзесьці на пачатку XX ст. Англ. cowboy (літаральна ’пастух’) складаецца з англ. слоў cow ’карова’ і boy ’хлопчык, хлопец’. Ад запазычанага каўбо́й у рус. мове ўтворана (упершыню адзначаецца ў крыніцах у 1933 г.) ковбо́йка, якое ўзнікла на базе словаспалучэння ковбойская рубаха і аформлена суфіксам ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўду́н ’вантрабянка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. у Фасмера, 2, 288, колдуны́ ’пельмені’; параўн. далей польск. kołdun ’піражок з сырога мяса’, чэш. kaldoun ’гусіныя вантробы’. Падрабязны агляд у слав. мовах у Слаўскага, 2, 35. Запазычанне з с.-в.-ням. крыніцы: kaldūneпольск. мове ўжо ў XIV ст.), ням. Kaldaunenням. мове ўзята з с.-лац. caldūna: да cal(i)dus ’цёплыя вантробы толькі што забітай жывёлы’). Гл. Фасмер, там жа; Слаўскі, там жа; Бернекер, 1, 472.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базары́нка, базары́нак ’падарунак, куплены на базары’ (Нас.), базары́нкі ’тс’ (Гарэц.). Укр. базари́нка, басаври́нок, басари́нок, басари́нка, басари́мок ’хабар, падарунак’, басару́нок ’сена або трава, якую даюць карове ў час даення’. Рус. дыял. баса́ри́нка ’праца для гаспадара за арэнду зямлі’. Запазычанне з польск. basarunek ’кампенсацыя’ (< с.-в.-ням. bezzerunge ’паляпшэнне, выпраўленне’; параўн. ням. Besserung). Карловіч, Wyr. obce, 37; Корбут, PF, 4, 402, 496; Брукнер, 17; Фасмер, 1, 130. Формы з ‑з‑ другасныя (па народнаэтымалагічнаму асэнсаванню ў сувязі з база́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел. баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус. баля́сы, укр. баля́си (ст.-укр. баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск. balas, balasa з італ. balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банду́ра1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.

Бандура2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барку́н ’палявая трава’ (Сцяшк. МГ), ’баркун белы, Меlilotus albus L.’ (Кіс.), ’люцэрна серпападобная, Medicago falcata L.’ (Кіс.). Таксама беркун, беркін (гл.). Рус. буркун, укр. буркун, боркун, борконь, буркунчик, бурундук, бурунчук, борончук і г. д. (гл. Макавецкі, Sł. botan., 226–227, 229; Мяркулава, Очерки, 86–87). Паводле Мяркулавай, Очерки, 87, ва ўкр. мове запазычанне з цюрк. моў (спроба цюрк. этымалогіі Мяркулава, Очерки, там жа), а адтуль у рус. У бел. мову таксама, мабыць, узята непасрэдна з укр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Беке́ша (Нас.), таксама беке́ш (Сцяшк. МГ, Сакал.), біке́ш (Янк. Мат., Інстр. I), бікеша (Інстр. I). Запазычанне з польск. bekiesza (а гэта з bekieszka; ад прозвішча Bekesz венгерскага караля С. Баторыя, гл. Кіт, ЭИРЯ, IV, 48 і далей). Варыянт беке́ш, біке́ш адлюстроўвае венг. форму bekes (< польск.). Гл. Фасмер, 1, 146; Кіт, там жа; Шанскі, 1, Б, 83. Аб гісторыі слова падрабязна (з літ-рай) гл. таксама MESz, 1, 271. Параўн. ст.-бел. бекешка (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)