Падбукро́йціць ’падгаварыць, падбухторыць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). З падбухторыць (гл.), відаць, у выніку кантамінацыі з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладня́ча (зб.), ’маладняк, маладыя дрэвы’ (б.-каш., Мат. Гом.). З укр. мовы. Параўн. молодня́ча, молодне́ча ’малады сад, лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацёнак ’хітрун’, ’шэльма’, ’дураслівец’ (Нас.). Да мот (Насовіч, 292), якое ў маг. гаворках мае значэнне ’падманшчык’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ленік, муле́нік ’мазоль’ (лун., Шатал.; стол., Сл. Брэс.; Мат. Гом., ТС), драг. муляны́к ’тс’ (КЭС). Да му́ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядовік ’пернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус. пск., смал. медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мішу́тка ’маленькая падушачка’ (шкл., Мат. Маг.). Відаць, балтызм. Параўн. mišùotas ’стракаты, рознакаляровы’. Такія падушачкі звычайна вышываліся каляровымі ніткамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпе́нь ’палачка для віцця аборак, вяровак’ (Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. клепень ’клін, калок’. Да кляп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пнуць1 ’пабегчы’ (Мат. Гом.), ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.). Гл. капнуць.

Ко́пнуць2 ’забіць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. капнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круга́ ’вір’ (Яшк.). Гл. круг3.

Круга́ ’вакол’ (Янк. Мат., Сцяц. Нар.). Гл. круг1. Фармальная структура няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыша́н ’адрэзаны плоскі кусок чаго-небудзь ядомага’ (ТСБМ, Янк. II, Сцяшк., Жыв. сл., Мат. Гом.). Да крышыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)