папавазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Вазіць доўга, неаднаразова; павазіць многа каго‑, чаго‑н. Папавазіў [конь] і на спіне і ў драбінах.... І плуга папацягаў, і барану, нават не адну, а па дзве адразу, каб усю палоску адным ходам заняць... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспяхо́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць паспяховага. Паспяховасць аднаўлення лесасек дубам у вялікай ступені залежыць ад працягласці часу паміж момантам рубкі і папярэднім ураджайным годам жалудоў. «Весці».

2. Ступень засваення вучнямі ведаў. Для таго, каб павысіць паспяховасць у класе, мы стварылі гурткі ўзаемадапамогі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сістэматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзяць) у сістэму (у 1, 2, знач.). Трэба дакументы сістэматызаваць, нарабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што, адкуль і куды ідзе. Скрыган. [Вольга:] — Лёня мне кажа: у цябе, маўляў, ёсць здольнасць сістэматызаваць і аналізаваць факты. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус. Гурскі. Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарбахва́т, ‑а, М ‑хвале, м.

Разм. Той, хто хапае і прысвойвае сабе; сквапны чалавек, хабарнік. Сілівону Сяргеевічу рабілася прыкрай .. гутарка з чалавекам, якога ён і раней не вельмі паважаў, лічачы яго за спрытнага тарбахвата, які не прапускаў ніводнай магчымасці, каб дзе што ўхапіць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемасу́вязь, ‑і, ж.

Узаемная сувязь; сувязь паміж дзвюма і больш асобамі, арганізацыямі, з’явамі і пад. Узаемасувязь зместу і формы. □ Каб разграміць такі гарнізон, неабходна было мець добрую ўзаемасувязь і зладжанасць груп. Карпюк. В. Бялінскі падкрэсліваў шчыльную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і упхнуць. Неяк пад вечар у камеру ўпіхнулі пухлую жанчыну. Мележ. Не цярпелася, кожным днём даражылі: млын ужо гатовенькі, качагарка — з недабудаванай сцяной, каб гэты паравік у сярэдзіну праз яе ўпіхнуць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уста́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які з’яўляецца ўставам. Устаўнае пісьмо. Устаўная вязь.

устаўны́, ‑ая, ‑ое.

Прыстасаваны для таго, каб устаўляць у што‑н. Устаўныя шыпы. // Устаўлены ў што‑н. Устаўны рукаў. Устаўныя зубы. □ Характэрнай асаблівасцю кампазіцыі буйных твораў Якуба Коласа з’яўляецца наяўнасць устаўных алегарычных апавяданняў. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цадзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго‑н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку. Чорны. І я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́млівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Кемлівы, разумны, здагадлівы. Сам д’ябал, каб быў ён адно на свеце, не разабраў бы, што рабілася ў Рыгоравай хаце. Не толькі Сымон Мікуць і Ладымер Стальмаховіч, але і гэтакі цямлівы чалавек, як Радзівон Бабака, пацепаў адно плячыма, мяркуючы пра гэта. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)