гэ́тулькі, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.
Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя. — Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аптымі́зм, ‑у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неакрэ́сленасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць неакрэсленага. Рамэо-Платонаў пераадольваў неакрэсленасць, расплывістасць многіх сваіх папярэднікаў у гэтай ролі. «Полымя». Атмасферы чагосьці важнага, што мае вось-вось адбыцца, вельмі добра адпавядаюць семантычная неакрэсленасць, трывожнасць мовы. Бярозкін.
2. Неакрэсленае становішча. У гэтай неакрэсленасці была і нейкая свая прываблівасць: цікава ж ведаць, чым яно ўсё скончыцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязжа́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які застаўся на корані (пра злакавыя расліны). У лагчынах з поля — яно было справа — на шашу пасля цяпла дыхнуў рэдзенькі, халодны вецер, прынёс пах нязжатага ячменю і сухога сена. Пташнікаў.
2. Такі, на якім засталіся на корані злакавыя расліны. Пералівы жоўта-зялёнага колеру дрыжалі над нязжатым полем. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дакла́д ’даклад’ (БРС). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 157), бел. дакла́д (як і балг. докла́д) запазычана з рус. докла́д ’тс’. Рус. слова ўтворана бязафіксным спосабам словаўтварэння ад дзеяслова докладати ’дакладваць’. У рус. помніках яно вядома з 1474 г. Сюды адносяцца і дакла́дчык, дакла́дчыца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лясні́цтва, лясні́ства, лясні́частва, лясні́чыства ’ўчастак лесу як гаспадарчая адзінка’, ’упраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам, і гаспадарчыя будынкі, дзе яно размяшчаецца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.). Форма лясніцтва (‑ства) з польск. leśnictwo, якое з leśnik, а ляснічаства — з рус. мовы. Да лясні́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́гаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens noli tangere L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пры́гаць (гл.). Матывацыя назвы звязана з асаблівасцямі распаўсюджвання насення гэтай расліны: яно выскоквае з плода ад дотыку; адсюль і іншая назва — пстрыкаўка (гл.); параўн. рус. дыял. прыгу́н ’купена, Convallaria Polygonatum L.’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́нка ‘птушка Scolopax rusticola L.; лясны кулік, вальдшнэп’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Байк. і Некр.), сло́мка ‘тс’ (Гарэц., Інстр. 2; мазыр., петрык., Нікан.). Запазычанне з польск. słąka, дыял. słęka ‘бакас’; яшчэ ў XVI ст. яно пісалася słanka і słęka (Брукнер, 500). Этымалогію гл. пад слука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́дкасць, ‑і, ж.
1. Рэчыва, якое мае ўласцівасць цячы і набываць форму той пасудзіны, у якой яно знаходзіцца. Бутэлька з вадкасцю.
2. Уласцівасць вадкага.
•••
Бардоская вадкасць — хімічны сродак, які выкарыстоўваецца для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі раслін.
Спіннамазгавая вадкасць — вадкасць, якая напаўняе ў пазваночных жывёл і ў чалавека поласці спіннога і галаўнога мозгу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)