◎ Пачот, ст.-бел. почетъ, почтъ, почшть ’вайсковае падраздзяленне’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. poczet, poczt ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). З прасл. po‑ і ćbt‑, апошняе да li̯sti ’лічыць’ (< &7-// < даслав. *kitö, *kei̯i‑tet або *skito, *skei̯t‑tei, роднасных да лат. skietu, slfist ’меркаваць’, літ. skaityti ’лічыць, чытаць’, ст.-інд. cėtati ’назірае, думае, пазнае, разумее’ (Бернекер, 1, 175; Брукнер, 83; Махэк₂, 104; Фасмер, 4, 374; Трубачоў, Эт. сл., 4, 119). Гл. таксама по́чэт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нравоуче́ние ср. (мораль) мара́ль, -лі ж.; (наставление) навуча́нне, -ння ср., павуча́нне, -ння ср.; (нотация) ната́цыя, -цыі ж.;
нравоуче́ние в ба́сне мара́ль у ба́йцы;
чита́ть нравоуче́ния чыта́ць ната́цыі (мара́ль);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ашчэ́пак, ‑пка, м.
Разм. Кавалак чаго‑н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой — тонкі і востры ашчэпак крэменю. В. Вольскі. // Кавалачак чаго‑н. разбітага. Ашчэпкі пасуды — работа выдатных калхідскіх ганчароў і керамікаў; манеты Аляксандра Македонскага, Нерона, Мітрыдата — па гэтым можна чытаць гісторыю Калхіды. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспаку́шаны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае вопыту, ведаў; недасведчаны. Чорная рэакцыя націскае ўсё мацней. Як ад аб’ецца яна на сходзе вясковых настаўнікаў, на іх настроі? Ці не пагоніць страху і ці не астудзіць яна гарачых парываў неспакушаных у барацьбе таварышаў. Колас. Неспакушаныя ў літаратуры, .. [недасведчаныя людзі] думаюць, што байку так жа лёгка пісаць, як чытаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады́, прысл.
1. У той час, у мінулым, не цяпер.
Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць.
2. Пры пэўных умовах, абставінах.
Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.
3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры дадан. часу са злучнікам «калі».
Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.
4. у знач. злуч. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах са знач.: у той час як, нягледзячы на тое што.
Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
руча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Запэўніваць у чым‑н., гарантаваць што‑н., прымаць на сябе адказнасць за каго‑, што‑н. — Я ручаюся, што Коля апраўдае высокае званне камсамольца... Корзун. — Ручаюся, праз тры гады .. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі. Васілевіч.
•••
Ручацца галавой за каго‑, што‑н. — браць на сябе поўную адказнасць за каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заахво́ціць, ‑вочу, ‑воціш, ‑воціць; зак., каго-што.
Выклікаць ахвоту да чаго‑н., жаданне займацца чым‑н. Я сеў на парозе і з цікавасцю пачаў слухаць гаваркую бабулю, час ад часу ўстаўляючы толькі асобныя словы, каб заахвоціць яе да размовы. Няхай. Каб заахвоціць чырвонаармейцаў да вучобы, я пачаў чытаць ім урыўкі з класічных твораў Гогаля, Л. Талстога, Чэхава, Горкага. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́жа,
Разм.
1. Прысл. да нягожы.
2. безас. у знач. вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа. Новікаў. — Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно! Шыловіч.
2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гэ́тулькі разг.
1. нареч. сто́лько;
вам не́льга г. чыта́ць — вам нельзя́ сто́лько чита́ть;
2. мест. указ. сто́лько;
г. людзе́й сышло́ся, як ніко́лі! — сто́лько люде́й сошло́сь, как никогда́!;
г. напіса́ць! — сто́лько написа́ть!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)