са́жа, ‑ы, ж.

1. Прадукт няпоўнага згарання паліва, які чорным налётам асядае ў комінах, дымаходах і пад. Наталля стаяла ля печы, выцірала фартухом запэцканы сажаю нос і была нейкая безуважная. Сіўцоў.

2. Абл. Хвароба хлебных злакаў. Шаманскі крануўся абвугленага коласа рукою і на пальцах асталася ліпкая тлустая сажа. Дуброўскі.

•••

Галандская сажачорная фарба, якая выкарыстоўваецца ў жывапісе, паліграфіі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пол 1, ‑у, м.

Сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы і супроцьпастаўляюцца адзін другому. Мужчынскі пол. Жаночы пол.

•••

Дужы пол (жарт.) — пра мужчын.

Прыгожы (слабы) пол (жарт.) — пра жанчын.

пол 2, ‑а, м.

Палаткі, нары. Хата нагадвала даўнейшую курніцу: чорная земляная падлога, брудны і таксама чорны на ўсю хату пол, па якім ўпокат спала ўжо немалая Прахорава сям’я. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Спароць усё, многае. І цяпер тыя дзед і баба, тая нізкая, чорная хата здаюцца Раі сном, хоць яна і ведае, што гэта быў не сон, што тыя дзед і баба яе ратавалі. Паспорвалі жоўтыя латы з яе адзежы, сюды, у бальніцу, прывезлі. Арабей. — [Задрапей] падкраўся, як злодзей, да млына, узлез на плот і паспорваў [ластаўчыны гнёзды]. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сурма́ 1, ‑ы, ж.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, ужываецца ў тэхніцы і медыцыне. Сплавы сурмы.

2. Уст. Чорная фарба для валасоў, броваў і пад.

сурма́ 2, ‑ы; мн. сурмы, ‑аў; ж.

Старажытны ўкраінскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы, які выкарыстоўваўся пераважна як сігнальны. Дзесьці ў шале коні Скачуць перад боем, І ў стэп[е] рыдаюць Сурмы за сялом. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах). [Наталля:] Пакажыце вашу тэмпературу. (Глядзіць на тэрмометр). Усё ў парадку. Я думала, ці можна вас адпраўляць. Крапіва. // перан. Пра тое, што вымярае, паказвае змены ў сферах грамадскага жыцця. [Фрэйда:] — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Чырвона-чорная дошка як бы тэрмометр нашай працы. Бядуля.

•••

Ставіць тэрмометр гл. ставіць.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і merteō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́сма ’фарба басма’. Рус. ба́сма. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў (basma). Так Сл. ін. слов, 96. Але націск сведчыць аб пасрэдніцтве іншых моў (дакладна невядома якіх).

Басма́ ’пячатка, знак і да т. п.’ Ст.-рус., рус. басма́, укр. басма́ (< рус.). Запазычанне з цюрк. моў (цюрк. basma ’набіўное палатно, тканіна’, ад basmak ’ціснуць, друкаваць’). Параўн. яшчэ ўкр. ба́смачорная шаўковая хустка’, балг. басма́ ’набіўное палатно’, серб.-харв. ба̀сма ’тс’. Бернекер, 45; Фасмер, 1, 131; БЕР, 1, 35; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Рудніцкі, 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапялёсы ’паласаты, у папярочныя палосы рознага колеру ці масці’ (Др.-Падб., Мядзв., Гарэц.; барыс., Шн. 2; маладз., > Інк. Мат.), ’пярэсты’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ), перапяўшы ’тс’ (Нас.), піріпялёсый ’рабы’ (Бяльк.), піряпяяёсыя, перепелёсыя, перапяяясая ’пярэстая (карова)’ (касцкж., калінк., добр., клім., ЛА, 1); перапялёсты ’кабан ці свіння з папярочнымі палосамі’ (Шат.), ’чорны вол ці карова, у якіх чэрава і бокі белыя’ (ашм., Стан.), пірапялосты ’чырвоная ці чорная жывёла, у якой упоперак праз спіну ідзе белая паласа’ (Варл.). Да пера- і нябёсы, пнлясы (гл.); параўн. перапалосы, перапаяем

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́сні ’вяснушкі’ (светлаг., рагач., б.-каш., Мат. Гом.), плесня ’тс’ (слаўг., карм., ветк.), слаўг., карм. плесневыя ’з вяснушкамі’ (ЛА, 3), рус. смал. плесни ’вяснушкі’, плеашвыіі ’з вяснушкамі’, прыбалгыйск. ’сівы (пра масць каня)’, польск. pleśńчорная плесня на грабні пеўня’. Да плесня (гл.) < і.-е. plek‑sn‑i‑s ’пляма’ (Банькоўскі, 2, 607). Сюды ж ст.-бел. плеснивый, плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.), якое Булыка (Лекс. запазыч., 124) выводзіць са ст.-польск. pleśń iwy; параўн. таксама ст.-чэш. plesnivy ’пакрыты плесняй’, ’сівы, белапёры (пра каня)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́шка I ж. (самка кота) ко́шка;

ко́шкі-мы́шкі — ко́шки-мы́шки;

чо́рная к. перабе́гла даро́гу — чёрная ко́шка перебежа́ла доро́гу;

чо́рная к. прабе́гла памі́ж і́мі — чёрная ко́шка пробежа́ла ме́жду ни́ми;

на сэ́рцы ~кі скрабу́ць — на се́рдце ко́шки скребу́т;

чу́е к., чыё мя́са з’е́лапосл. чу́ет ко́шка, чьё мя́со съе́ла;

ко́шцы жа́ртачкі, а мы́шцы смерцьпосл. ко́шке шу́тки, а мы́шке смерть

ко́шка II ж., тех., в разн. знач. ко́шка

ко́шка III ж., уст. (плеть) ко́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэрнь 1, ‑і, ж., зб.

Уст. зневаж. Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых слаёў грамадства. З маленства.. [поп] расказваў сыну смешныя гісторыі пра мужыкоў і называў іх чэрню. Федасеенка.

чэрнь 2, ‑і, ж.

1. Тэхніка мастацкай апрацоўкі металічных вырабаў, пераважна сярэбраных, пры якой гравіраваны малюнак запаўняецца спецыяльным чорным сплавам (серабра, медзі, серы і інш.). // зб. Вырабы, апрацаваныя такой тэхнікай.

2. Спец. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)