хлі́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Слабы, хілы. Гэта быў маленькі, хліпкі чалавек сярэдніх год. Пянкрат. // перан. Слабахарактарны, бязвольны. Бацька мой засцерагаў таварышаў, што Павэлак — чалавек хліпкі, ненадзейны, што лепш яго адсунуць ад сябе, пакуль не позна. Гарэцкі.

2. Нямоцны, ненадзейны, нетрывалы. Сходкі былі хліпкія, вузкія, без усякіх поручняў — проста дзве нядбайна збітыя цвікамі дошкі. Асіпенка. // Гразкі, багністы. Магутныя гусенічныя трактары, зарываючыся ў хліпкае балота аж да верху гусеніц, цягнуць на буксіры гружаныя лесам аўтамашыны. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераця́жка (пэрэтя́жка) ’перад у боце’ (лун., Шатал.), переця́жкі ’бярвенні, пры дапамозе якіх умацоўваецца плыт’ (бяроз., З нар. сл.), ’гульня ў перацягванні’ (Нік. Очерки; Гарэц.). Да пера‑цягнуць (гл.). У першай лексемы, відаць, недакладнае тлумачэнне, параўн. рус. перетяжка сапог ’мена падэшваў альбо падшыванне новых падэшваў’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рваць ’вырываць, разрываць, тузаць, драць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’цягнуць на ваніты, ванітаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж рва́кі мн. л. ’ірвота; ваніты’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Растарг.), таксама з іншым суфіксальным афармленнем рва́ны мн. л. ’тс’ і рваннё ’ваніты’ (Нас.). Гл. ірваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вабіць, прывабліваць, надзіць, прынаджваць; клікаць, цягнуць, прыцягваць, прывязваць, гарнуць, падкупляць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сцяго́лка, сцягоўка ’бочкі розных памераў для засолу агуркоў, капусты, а таксама для ссыпкі збожжа’ (малар., З нар. сл.). Няясна. Магчыма, да стуга (гл.) ’бочка’, але таксама ’вузкая палоска’, параўн. укр. стяго́ль ’стужань’, стяге́ль ’перакладзіна’, апошняе Махэк₂ (590) узводзіць да *vъs‑tęga ад *tęgnǫti, гл. сцягваць, сцягнуць < цягнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус. мчать, мча́ться, укр. мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш. mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав. мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натага́ніць ’наліць, накласці з верхам’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. натаганити ’многа накласці, многа наварыць’, рус. натаганить ’наварыць (у вялікай колькасці)’. Відаць, да тагин ’падстаўка пад кацёл для прыгатавання ежы ў полі’, першапачаткова наварыць на тагане, г. зн. ’многа’. Няясна, ці звязана са смал. натагин (тянуть) ’у розныя бакі (цягнуць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыра́да ‘доўгая шматслоўная фраза’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘месца, узятае цалкам з другога твору’ (Ласт.). Запазычана літаратурным шляхам праз рус. тира́да або польск. tyrada, якія з франц. tirade < італ. tirata ‘працягванне, цягненне’ з народнага лац. tirareцягнуць’ (ЕСУМ, 5, 571; Фасмер, 4, 60; SWO, 1980, 786; Арол, 4, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ману́ць1 ’хлусіць’ (ганц., Жыв. сл. і Сл. Брэс.; Ян.). Да мані́ць (гл.).

Ману́ць2 ’завабліваць’ (Ян.). Укр. ману́ти, рус. цэнтр., паўд. ману́ть ’тс’, ’падклікаць знакамі, рукамі, поглядам’, ’угаворваць паехаць, пайсці куды-небудзь’, ’цягнуць, выклікаць жаданне’. Да мані́ць (гл.).

Ману́ць3 ’трапіць, папасці куды трэба’ (Бяльк.). Да мані́ць ’прыцягваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імкну́цца, імкну́ць ’хутка рухацца, накіроўвацца куды-н’., ’старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.’, ’настойліва дамагацца чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. ‑мкнуть толькі ў складзе прэфіксальных утварэнняў: примкнуть, сомкнуть, замкнуть, отомкнуть і г. д. Укр. імкну́ти ’скеміць’, польск. mknąć ’імчацца’, чэш. уст. mknouti se ’прыціскацца’, славен. makniti ’ссунуць, пасунуць, зрушыць’, серб.-харв. ма̀кнути ’тс’, балг. мъ́кнацягнуць, валачы’, ц.-слав. мъкнѫти сѧ ’хутка рухацца’. Прасл. дзеяслоў *mъknǫti (), суадносны з *mъkěti (гл. імчаць), генетычна роднасны літ. mùkti, munkù, mukaũ ’вызваляцца, бегчы, выслізгвацца’, лат. mukt ’змахнуць, саслізнуць, уцячы, выслізнуць’, на іншай ступені чаргавання: літ. maũkti, maukiù, maukiaũцягнуць, сцягнуць’, ст.-інд. muñcáti, mucáti ’вызваляе, выпускае’, авест. framuχti‑ ’збавенне’. Праабражэнскі, 1, 540–541; Фасмер, 2, 631. Назоўнік імкне́нне, відаць, пад уплывам польск. mknienie з пратэзай і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)