Ліса́ 1 ’маленькія санкі, падсанкі’ (Бяльк.), пін. ’насціл з дошак на санях’ (Нар. лекс.). Да ліс (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння. Параўн. сучкі ’тс’ (гл. Лабко, Бел.-польск. ізал., 73–75).
Ліса 2 ’самаробныя драбіны з сукаватай верхавіны’ (КЭС, лаг.). Да леса́ < лес (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́ска 1 ’іголкі сасны, кастрыца’ (шчуч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Відавочна, запісана ‑і‑ замест ‑ê‑, якое з ‑ě‑. Закрытае е, а таксама іэ характэрны гродз. гаворкам. Да ле́ска (гл.).
Лі́ска 2 ’плеценая подсцілка з лазы, якая кладзецца на дно саней’ (пін., Масл.). Да ле́ска (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Патрандэля, пін. потрондэля ’балбатуха’ (Сл. Брэс.). Параўн. чэш. trandati ’разбалабоніць’, якое ўтворана пры дапамозе суфікса ‑nd‑ati ад *tratanti — яму адпавядае рус. тараторить < прасл. tor‑tor; параўн. літ. tarti ’прамаўляць’, ’гаварыць’, хецк. tar- ’гаварыць’ (Махэк₂, 649). Потрондэля — экспрасіўнае слова, як і драг. тарандоха ’балбатуха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раска́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі посуд з ядой’, ’ручнік (для посуду)’ (пін., ЛА, 4, 5). Дээтымалагізацыя ў выніку размоўнага сцяжэння формы раскарач (гл.). Паводле Непакупнага (Связи, 195), у выніку метатэзы балтызма скарач (гл.), што малаверагодна. Хутчэй да раскі ’завязкі ў фартуху’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўшня́к ’вушак у дзвярэй’ (Тарн.), прушня́к ’тс’ (ваўк., слуц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), проўшня́к, прушня́к, прыўшэ́нь ’вушак’ (пін., івац., Нар. сл.), про́ўшаваць ’змацоўваць бярвенне ў плыце’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да правушына (гл.), параўн. рус. проу́шина ’праём, адтуліна’. Да пра- 2 і вуха. Семантычную матывацыю гл. вушак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небажа́ты ’пляменнікі, унукі’ (ТСБМ) і адз. л. небажа́ («гаворыцца з пагрозай і больш у дачыненні да няпоўналетніх», Нас.), небажа́та ’ўнукі’ (Ян.), небожа́та, адз. л. небо́ж ’ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых’ (ТС), ’пляменнікі’ (пін., Сл. ПЗБ), небажаня́та ’тс’ (любан., лях., Сл. ПЗБ). Гл. нябога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малаце́льнік, молоце́льнік, молотэ́лнык, молоті́лнык ’малацьбіт’ (гродз., Сл. ПЗБ; стол., пруж., бяроз., Выг.; мазыр., калінк., Шатал.; пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.). Беларускае. Утворана ад прыметніка ⁺малацельны (< прасл. molt‑ělb‑nъ і суфікса ‑ьkъ. Аналагічна малаце́ннік ’тс’ (лоеў., браг., Мат. Гом.; Сцяц.) ад molt‑ělb‑nъ. Да малаціць (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стус ‘стос, кіпа’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., ТС, Нар. Гом.; лельч., Яшк. Мясц.), ‘касцёр дроў’ (карэлку, ЛА, 1), ‘яма для бульбы’ (Сл. Брэс.), ‘круглы капец бульбы’, стуз ‘звязка’ (пін., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, змацаваныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.), стузы́ ‘прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. стос.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіку́н 1 ‘мачавы пузыр’ (пін., Дразд., Сл. ПЗБ), ‘хто мочыцца пад сябе’ (ашм., Стан., Пятк. 2). Укр. палес. сіку́н ‘тс’. Да сікаць (гл.).
Сіку́н 2 ‘братаўка дубраўная, Melampyrum nemorosum L.’ (Маш.). Мабыць, да сікаць (гл.), таму што насенне расліны мае мешкавідны прыдатак, які падобны на мачавы пузыр. Параўн. папярэдняе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)