ха́тнік, ‑а, м.

Уст. Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хаты-чытальні. Работа хатнікаў — справа цяжкая, але высакародная і захапляючая. Гэта ж праца для душы. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наладзіць.

2. у знач. прым. Добра арганізаваны. Наладжаная праца. □ Наладжаную плынь школьных заняткаў нечаканым чынам парушыў Іван Анцыпік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тружда́нне ‘непакой, клопат, турботы’, тружда́ць ‘непакоіць, турбаваць’, тружда́цьца ‘працаваць’, ‘непакоіцца, турбавацца’ (Нас.), тружда́нне ‘цяжкая праца, пакуты’, тружда́цца ‘цяжка працаваць, пакутаваць’ (Юрч. СНС), ст.-бел. труждатися ‘працаваць’ (ГСБМ). Запазычана, відаць, праз ц.-слав. са ст.-слав. троужданиѥ: земноѥ троужданиѥпраца на зямлі, земляробства’, троуждати ‘турбаваць, дакучаць’, троуждати сѧ ‘працаваць’ (СССл.). Магчыма, метатэза ў народнай мове, гл. труджанне. Сюды ж тружда́ннік ‘той, хто цяжка працуе; пакутнік’, тружданніца ‘тая, хто цяжка працуе; пакутніца’ (Юрч. СНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лятва́, лётва́, летва́, лятво́праца пчалы па збору мёду’ (Анох.; лунін., Шатал.; рэч., Мат. Гом.). Палескае. Да лётаць. Аб суфіксе ‑ва (‑во) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).

Сялянская а.

Гарадская а.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.

А. хрысціян.

|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́жна, у знач. вык.

1. з інф. Ёсць магчымасць.

Гэта м. зрабіць за два дні.

2. Дазваляецца.

Да вас м.? — Заходзьце.

Можна сказаць, у знач. пабочн. сл. (разм.) — выкарыстоўваецца для ўказання на магчымасць якога-н. выказвання, фармулёўкі ў адносінах да каго-, чаго-н.

Уся праца, можна сказаць, прапала дарэмна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́йнасць, -і, ж.

1. Заняткі, праца ў якой-н. галіне.

Гаспадарчая д.

Педагагічная д.

Навукова-даследчая д.

2. Сукупнасць дзеянняў, мерапрыемстваў якога-н. прадпрыемства, установы і пад.

Д. бібліятэкі.

Д. школы па выхаванні моладзі.

3. Работа, функцыянаванне якіх-н. органаў арганізма або дзеянне сіл прыроды.

Д. сэрца.

Д. вулкана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тру́джанне ‘пакуты’ (Гарэц.), труджэ́ннепраца, гараванне’ (Некр. і Байк.), тружэ́нне ‘непакой, турбота’ (Нас.), ст.-бел. тружание, тружаньепраца, намаганне, старанне’ (ГСБМ, Альтбаўэр); сюды ж ст.-бел. тружатисѧ ‘працаваць’, варыянт да трудитисѧ: во всемъ тружаньи его што трудитсѧ под солнцем (Альтбаўэр). Непасрэдным адпаведнікам дзеяслова з’яўляецца польск. trużyć ‘мучыць’, адносна якога выказана меркаванне пра ўсходнеславянскія ўплывы (Брукнер, 577) або сувязь з *tryzniti (Варбат, Этимология–1983, 41), аднак семантыка і формаўтварэнне сведчаць аб паходжанні ад *trudъ (гл. труд1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўто́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і нястомны. Дзень добры, народ беларускі, няўтомны ў працы. Пушча. Творчасць — перш за ўсё настойлівая праца, няўтомныя пошукі, пакуты і радасці знаходак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тракта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Навуковая праца, у якой разглядаецца якое‑н. асобнае пытанне ці праблема. Філасофскі трактат. Палітыка-эканамічны трактат.

2. Спец. Міжнародны дагавор, пагадненне. Мірны трактат.

[Ад лац. tractatus — абмеркаванне, разгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)