злоўжыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Незаконна, нядобрасумленна выкарыстоўваць што‑н., карыстацца чым‑н. Злоўжываць давер’ем. Злоўжываць службовым становішчам. // Празмерна выкарыстоўваць што‑н., ужываць у большай колькасці, чым трэба. Злоўжываць цытатамі. □ Іван Мацвеевіч хадзіў па пакоі і курыў цыгарэту за цыгарэтай, хоць дагэтуль я не заўважаў, каб ён злоўжываў курывам. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескане́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае пачатку і канца (у прасторы і часе). Час і прастора бесканечныя.
2. Празмерна доўгі, шырокі, глыбокі, працяглы і пад. Зноў сярод ніў бесканечных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме цяпер я. Танк. Лес адвечны бесканечны Цягне, цягне гоман свой. Купала.
•••
Бесканечны дзесятковы дроб гл. дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саме́ц, ‑мца, м.
1. Асобіна мужчынскага полу. Ёсць у нас самцы [алені], у якіх рогі важаць па восем кілаграмаў і нават болей. В. Вольскі.
2. Мужчына як носьбіт біялагічных уласцівасцей свайго полу; празмерна падкі да жанчын. Не падабаўся.. [Лабановічу] гэты твар самаздаволенага самца [Сухаварава] і гэтыя адвіслыя мокрыя губы з паднятымі ўгару чорнымі вусікамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нажлу́кціцца ’напіцца празмерна’ (ТС, мядз., Сл. ПЗБ). Да жлу́кціць ’піць’ (гл.). Сюды ж нажлугціцца ’напіцца (гарэлкі)’, якое Грынавяцкене (зб. Lietuvių kalbos specialioji leksika. Vilnius, 1983, 186) выводзіць непасрэдна з літ. žlùgti ’мокнуць’, žlùgtas ’жлукта’, нажлагта́цца ’напіцца (гарэлкі)’ (дзятл., ашм., там жа), што суадносіцца з літ. žlaũgti ’жлукціць (бялізну)’, а таксама нажлю́хацца, нашлю́хацца ’напіцца (гарэлкі)’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Параўн. брухмель. Аднак суфіксацыя ў слове брухель не зусім звычайная, таму не выключаецца, што яно можа быць іншага паходжання — запазычаннем, якое было фармальна адаптавана праз асацыяцыю з брухам. Параўн. польск. burchel, burchla, purchel, purchla ’гуз, пухір на целе’; ’мяккая скурка яйца’; ’яйцо, знесенае без цвёрдай шкарлупіны’ (гэта слова Варш. сл., 1, 236, параўноўвае з purchawka).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сюсю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Размаўляючы, замяняць шыпячыя гукі свісцячымі.
2. перан. Падроблівацца пад узровень развіцця, склад думак, мову і пад. каго‑н. (звычайна дзіцяці). Нельга з дзецьмі на адным павышаным тоне размаўляць. Нельга і адно толькі сюсюкаць. Юрэвіч. // Абыходзіцца з кім‑н. як з малым дзіцем, няздольным адказваць за свае дзеянні; празмерна апякаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брухме́ль ’чалавек з тоўстым жыватом’ (КЭС, лаг.), брухе́ль ’празмерна тоўсты чалавек’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, экспрэсіўныя формы да бру́ха ’жывот’. Прынамсі брухме́ль сустракаецца, напр., у рус. гаворках (таксама ў форме брюхмель!) як назва брызгліны. Можна меркаваць, што назва расліны (ягад) тыпу брухме́ль нейкім чынам асацыіравалася з бру́ха ’жывот’ (аб гэтым сведчыць форма брюхмель у рус. гаворках) і была перанесена на тоўстага, брухатага чалавека. Гл. яшчэ брухе́ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, Ьат‑ binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена ‑о́р‑ > ‑ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́дта, прысл.
1. Звыш меры, празмерна. Таргаваліся, таргаваліся [купцы], ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся. Якімовіч. Здаралася не раз, што есці надта хацелася, а мамка не прыносіла. Ядвігін Ш.
2. Вельмі, у вялікай ступені. Святланку гэтыя дні.. [бабуля] не выпускала на вуліцу, бо быў надта моцны мароз. Юрэвіч.
•••
Не надта (што) — не вельмі, так сабе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)