самастрахо́ўшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто праяўляе празмерную асцярожнасць у чым‑н., каб застрахаваць сваю асобу ад адказнасці за непажаданы вынік. [Гарлахвацкі:] Каб я быў такі самастрахоўшчык, як іншыя, дык мог бы прапанаваць вам [Чарнавусу] падаць заяву аб уходзе. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмя́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Падаць, стукацца з глухім гукам. Чуваць было, як недзе блізка шмякаліся кулі. Новікаў. Не паспеў Ветрагон сцяміць, куды яму кінуцца, — бухнулі два стрэлы, і перад ім грузна шмякнуўся, прашыты шротам, пеўнік. Калодзежны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр. клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск. klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ідэ́я, -і, мн. -і, ідэ́й, ж.
1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету; уяўны вобраз чаго-н.
Патрыятычныя ідэі.
Ідэі дабра і справядлівасці.
2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.
І. рамана.
3. Думка, задума, план.
Падаць ідэю.
|| памянш., разм. ідэ́йка, -і, ДМ ідэ́йцы, мн. -і, ідэ́ек, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апеля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Абскарджанне рашэння суда ў больш высокай судовай інстанцыі з мэтай перагляду справы (спец.).
2. Форма афіцыйнага абскарджання рашэння атэстацыйнай камісіі па выніках экзаменаў і пад. з мэтай перагляду ацэнкі.
Падаць а.
3. перан. Зварот з просьбай, з заклікам аб чым-н. (кніжн.).
А. да грамадскай думкі.
|| прым. апеляцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
А. суд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спрасці́ць, спрашчу́, спро́сціш, спро́сціць; спро́шчаны; зак., што.
1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна пра структуру чаго-н.).
С. канструкцыю машыны.
С. працэс вытворчасці.
2. Зрабіць больш даступным для разумення, падаць што-н. прасцей, чым раней было.
С. правілы пунктуацыі.
3. Пазбавіць што-н. глыбіні, сур’ёзнасці, багацця форм і зместу і пад.
С. сюжэт.
|| незак. спрашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спрашчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тру́сіць, тру́шу, тру́сіш, тру́сіць; незак. (разм.).
1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.
2. што. Растрасаць што-н., церушыць.
Т. сена.
3. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.
Т. соль у страву.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Па́даць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).
5. Бегчы трушком, подбегам.
|| зак. стру́сіць, стру́шу, стру́сіш, стру́сіць; стру́шаны (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл.
1. Аднакр. да каўкаць.
2. Падаць голас; пікнуць. Хуценька выбег [дзед Дарахвей] са строю, падбег да таго недавярка і на ўсю сілу ўваткнуў яму ў грудзі штык па самую рулю. Афіцэр і не каўкнуў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Падаць, уявіць сабе што‑н. у меншых намерах, чым у рэчаіснасці; не надаць чаму‑н. належнага значэння. Пераменшыць цяжкасці. □ І ніякім росчыркам пяра нельга пераменшыць, а тым больш перакрэсліць талент гэтага чалавека. Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паручы́цель, ‑я, м.
Асоба, якая дала паруку, паручылася за каго‑, што‑н. Усе мясцовыя жыхары, якія згубілі свае дакументы, павінны былі падаць заявы, каб атрымаць часовыя пасведчанні і прапісацца ў дамавых кнігах. Толькі трэба было мець двух паручыцеляў. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)