Су́мна1 ’наўрад’ (Мат. Гом.). Гл. сум, сумненне.

Су́мна2 ’надта многа’ (пух., Сл. ПЗБ), сумната́натоўп, гурт, вялікае мноства’, сумнаце́нне ’тс’ (там жа). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне сумна ’страшна’ (гл. сум), г. зн. ’так многа, аж страшна’, або ўтварэнне ад сума2 (гл.), што можа суадносіцца з балг. су́ма ’многа, маса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навата́жыць (наватижытсь) ’нагрузіць, загрузіць’ (Шпіл.). Відаць, нельга разглядаць асобна ад укр. навантажити ’наўючыць, нагрузіць’, якое звязваюць з вантаж ’цяжар, груз’, што ў сваю чаргу з франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ або з ватига ’атрад, натоўп; чарада’. Беларускае слова, магчыма, сведчыць на карысць другой версіі. Гл. ЕСУМ, 1, 329. Параўн. вантижыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., ва́ліць; незак.

1. Ісці, рухацца натоўпам або па́даць, паднімацца ў вялікай колькасці (разм.).

Натоўп валіць.

Пара валіць.

2. заг. валі(це). Ужыв. як пабуджэнне да дзеяння (разм.).

Ну, валі ў магазін!

3. што. Качаючы, збіваць з воўны.

В. валёнкі.

|| зак. павалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць (да 1 і 3 знач.) і звалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены (да 3 знач.).

Паваліў снег.

Паваліць (зваліць) усю воўну.

|| наз. вале́нне, -я, н. (да 3 знач.).

В. сукна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; зак.

1. Раскінуць на сабе адзенне.

Расхініся, калі горача.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Разысціся ў бакі, адхінуўшыся (пра краі, крыссе адзення).

Полы курткі расхінуліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца (пра дзверы, акно, заслону і пад.).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. загорнутае).

Пакунак расхінуўся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расступіцца ў бакі, даўшы праход, месца.

Натоўп расхінуўся.

|| незак. расхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Пракалоць чым‑н. наскрозь. Гэты [зубр], здаецца, немалады. Але рогі па-маладому вострыя. Такі рог праткне наскрозь. Шамякін. Знятую трубку кары Коля перагнуў на сярэдзіне, зверху праткнуў пруцікам. Жычка.

•••

Пальца не праткнуць — пра вялікі, цесны натоўп. У магазіне было бітком пабіта людзей — пальца не праткнеш. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматаблі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з мноства розных абліччаў. Шматаблічны натоўп.

2. Які выяўляецца ў многіх, розных фермах; разнастайны. Перш за ўсё гэта «Лясное водгулле» і «Зялёны кругаварот» — вершы аб прыродзе, жывой, шматаблічнай, якая няспынна самаўзнаўляецца, прыродзе, якая — пад пяром паэта — пабыла многія чалавечыя якасці і, у сваю чаргу, надзяліла чалавека сваімі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зґрыя́нтнатоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі. Шамякін. // Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка. Марціновіч. // перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працерабі́цца, ‑цераблюся, ‑цярэбішся, ‑цярэбіцца; зак.

1. Пракласці сабе дарогу, высякаючы, выломваючы што‑н. Ледзь толькі конюх працерабіўся праз гушчар алешніку на поплаў, як убачыў каля балота людскі натоўп. Мележ.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца, стаць працярэбленым. Сягоння ўжо працерабіўся гэты шлях: На гонях родных не пануе нелюдзь, З душы спадае перад будучыняй жах. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.

1. Павесіць, прычапіць. Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду. Грахоўскі. Я пачапіў чарвяка, закінуў у вір і пачаў чакаць. Лупсякоў.

2. Разм. Надзець, прымацаваўшы, прышпіліўшы і пад. [Сцёпа] апранула скуранку, пачапіла на руку павязку чырвонага крыжа і стала медыцынскай сястрой. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)