свіне́ц, ‑нцу, м.

1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.

2. перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў. Калачынскі.

•••

Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свісця́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Са свістам, з прысвістам. — Ты хто такі? — свісцячым шэптам, з усіх сіл трымаючыся, каб не закрычаць, спытаў Гунава. Самуйлёнак.

2. Які ўтвараецца пры праходжанні струменя паветра праз вузкую шчыліну ў месцы збліжэння пярэдняй часткі языка з верхнімі пярэднімі зубамі. Свісцячыя гукі. / у знач. наз. свісця́чы, ‑ага, м. Цвёрды свісцячы. Мяккі свісцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гніля́к, ‑а, м.

1. Кусок гнілога, спарахнелага дрэва. Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. Пташнікаў. Старыя хрыплівыя ўздыханні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк. Бядуля.

2. перан. Пра хваравітага, слабага чалавека. Не падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. Мележ. Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.

2. Мяккі, прыемны. Лагодная ўсмешка. Лагодны настрой. □ Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы. Колас. Стаяла ціхае, лагоднае летняе надвор’е. Кавалёў. У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няцвёрды, ‑ая, ‑ае.

1. Якому не ўласціва цвёрдасць, даволі мяккі. Няцвёрды грунт.

2. перан. Няўпэўнены, хісткі. Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася і няцвёрдым крокам выйшла з хаты. Шамякін. «Дарагая, любая мамачка», — пісала яшчэ няцвёрдая, але старанная дзіцячая рука. Кірэенка.

3. перан. Такі, якому не ўласціва рашучасць, цвёрдасць. // Уласцівы такому чалавеку. Няцвёрды характар. // Які выражае нерашучасць. Няцвёрды адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасталы́, ‑оў; адз. пастол, ‑тала, м.

Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які носіцца з анучамі і прывязваецца да ног аборамі. Абутак мясцовых сялян да 1913 года — раменныя пасталы. «Помнікі». Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталеў. Караткевіч. // Лапці. Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы — паявіўся Яўхім. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяку́ха1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.

Мяку́ха2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёплы, -ая, -ае.

1. Які мае тэмпературу, сярэднюю паміж гарачым і халодным.

Цёплая вада.

Ц. вецер.

Цёплае надвор’е.

2. 3 высокай сярэднегадавой тэмпературай.

Ц. клімат.

Цёплыя краіны.

3. Які добра засцерагае ад холаду.

Цёплая хустка.

4. перан. Які вызначаецца душэўнай цеплынёй; сардэчны, прыязны, добразычлівы.

Цёплыя словы.

Цёплыя адносіны.

5. перан. Мяккі, прыемны для зроку.

Цёплыя фарбы восені.

Цёплае месца — выгадная пасада.

|| наз. цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. цёпленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваго́н ваго́н, -на м.;

това́рный ваго́н тава́рны ваго́н;

бага́жный ваго́н бага́жны ваго́н;

пассажи́рский ваго́н пасажы́рскі ваго́н;

ваго́н-рестора́н ваго́н-рэстара́н;

мя́гкий ваго́н мя́ккі ваго́н;

жёсткий ваго́н цвёрды ваго́н;

трамва́йный ваго́н трамва́йны ваго́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мя́кнуць ’рабіцца мягкім, вялым, расслабленым’, ’размякаць’, ’мокнуць у вадзе, на дажджы’, ’прыходзіць у стан чуласці, дабраты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Бяльк.). Укр. мʼя́кнути, рус. мя́кнуть, польск. mięknąć, н.-луж. měknuś, в.-луж. mjaknyć, чэш. měknouti, славац. mäknúť, славен. mę́kniti, серб.-харв. ме̏кнути, макед. мекне, балг. мекна, ст.-слав. оу‑мѧкнѫти. Прасл. męknǫti ’тс’. Да мя́ккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)