тэрапе́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.

Урач, спецыяліст па ўнутраных хваробах. Хірургія, зразумела, мае вялікія перспектывы. Але чаму менавіта хірургія? І тэрапеўты, і неўрапатолагі не менш патрэбны. Б. Стральцоў.

[Грэч. therapeutēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.

1. Зрабіць карацейшым, меншым па даўжыні; пакараціць. Укараціць рукаў. Укараціць сукенку. □ [Захарчанка] сам пасадзіў сына ў сядло, укараціў страмёны. Беразняк. Збочыўшы з дарогі, што ішла ўздоўж рэчкі, Андрэйка хацеў укараціць шлях да дзядзькі Марціна. Кавалёў.

2. Скараціць, паменшыць тэрмін, перыяд, час чаго‑н. — Зусім [маці] слабая, — страпянуўся Прыходзька. — Фашысты ёй укарацілі жыццё. Гурскі.

•••

Укараціць (падкараціць) язык каму — прымусіць каго‑н. менш балбатаць, гаварыць, быць менш дзёрзкім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́дка, прысл.

1. Прысл. да гладкі (у 1 і 2 знач.).

2. перан. Лёгка, без цяжкасцей і ўскладненняў. Сумуе Несцярэнка, калі менш, становіцца цяжкасцей, калі ўсё ідзе гладка. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць менш поўным, схуднець. [Зорын] паблажэў, бо ўсе гэтыя дні недасыпаў. Гурскі. [Лабановіч] заўважыў, што маці паблажэла за гэты час: клопату многа і жывецца нялёгка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недацягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.

1. Нацягнуць менш, чым патрэбна. Недацягнуць канат.

2. перан. Разм. Не выканаць у поўным аб’ёме чаго‑н. Недацягнуць да нормы. Недацягнуць план паставак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрослапялёсткавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае зрослыя пялёсткі. Зрослапялёсткавая кветка.

2. у знач. наз. зрослапялёсткавыя, ‑ых. Падклас пакрытанасенных двухдольных раслін, у кветках якіх венчыкі маюць больш або менш зрослыя пялёсткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загла́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Выраўнавацца, стаць гладкім. Складкі на сукенцы загладзіліся. Поўсць на кані загладзілася.

2. перан. Страціць вастрыню, стаць менш адчувальным. [Яніна:] Выдайце мяне за Лявона, і ўсё загладзіцца. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уба́виться

1. уба́віцца; (уменьшиться) зме́ншыцца, паме́ншыцца, стаць менш;

наро́ду у ка́ссы уба́вилось наро́ду ля ка́сы ўба́вілася (зме́ншылася, паме́ншылася, ста́ла менш);

2. (убыть) убы́ць, зме́ншыцца, паме́ншаць, паме́ншыцца; (о воде) убы́ць, паме́ншаць, спа́сці; (о луне) убы́ць;

воды́ в реке́ уба́вилось вады́ ў рацэ́ паме́ншала;

дни уба́вились дні паме́ншалі (зме́ншыліся);

луна́ уба́вилась ме́сяц убы́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́ма, часц.

1. Ужыв. ў спалучэнні з якаснымі прыслоўямі для абазначэння найвышэйшай ступені.

С. менш прапушчана ўрокаў у першым паўгоддзі.

2. У спалучэнні з дзеясловамі выражае самы пачатак чаго-н., якога-н. дзеяння.

С. што пачыналі касьбу.

3. У канструкцыях са знач.: у самую пару, у самы раз, у гэты час, якраз цяпер.

С. раслі грыбы.

С. пайсці за горад на прагулку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыці́шыць, -і́шу, -і́шыш, -і́шыць; -і́шаны; зак.

1. што. Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.

П. радыёпрыёмнік.

П. матор.

2. што. Запаволіць (рух, хаду і пад.).

Аўтамабіль прыцішыў ход.

П. хаду.

3. перан., што. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).

П. боль.

4. каго-што. Заспакоіць, суняць (разм.).

П. дзяцей.

|| незак. прыці́шваць, -аю, -аеш, -ае і прыціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)